Цэнтральныя дзяржавы

Цэнтральныя дзяржавы намаляваны ліловым колерам

Цэнтральныя дзяржавы (ням.: Mittelmächte, венг.: Központi hatalmak, турэцк.: İttifak Devletleri, балг.: Централни сили) — ваенна-палітычны блок дзяржаў, якія супрацьстаялі дзяржавам Антанты ў Першай сусветнай вайне 1914—1918 гг.

Утварэнне блока

[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднікам блока Цэнтральных дзяржаў быў Траісты саюз, які ўтварыўся ў 1879—1882 гадах у выніку пагадненняў, заключаных паміж Германіяй, Аўстра-Венгрыяй і Італіяй. Па дагаворы гэтыя краіны абавязваліся аказваць адзін аднаму падтрымку ў выпадку вайны, у першую чаргу, з Францыяй. У далейшым, аднак, Італія ўзяла курс на збліжэнне з Францыяй. Напачатку Першай сусветнай вайны Італія абвясціла пра свой нейтралітэт, што было нечакана для Германіі і сур'ёзна парушыла яе планы. У 1915 годзе Італія выйшла з Траістага саюза і ўступіла ў вайну на боку яго праціўнікаў.

Асманская імперыя і Балгарыя далучыліся да Германіі і Аўстра-Венгрыі ўжо падчас войны. Асманская імперыя ўступіла ў вайну ў кастрычніку 1914, Балгарыя — у кастрычніку 1915 года.

Саюзнікі Цэнтральных дзяржаў

[правіць | правіць зыходнік]

Саюзнікамі Цэнтральных дзяржаў быў рух за незалежнасць Ірландыі, які падняў паўстанне супраць брытанскага валадарства ў 1916 годзе («Велікоднае паўстанне»), а таксама дзяржавы, якія ўзніклі на тэрыторыях былой Расійскай імперыі:

Блок Цэнтральных дзяржаў спыніў сваё існаванне з паразай у Першай сусветнай вайне ўвосень 1918 года. Пры падпісанні перамір'я ўсе яны вымушаны былі безумоўна прыняць умовы пераможцаў. Аўстра-Венгрыя і Асманская імперыя ў выніку вайны распаліся; дзяржавы, створаныя на тэрыторыі Расійскай імперыі вымушаны былі шукаць падтрымкі Антанты. Польшча, Літва, Латвія, Эстонія і Фінляндыя захавалі незалежнасць, астатнія былі зноў далучаны да Расіі (непасрэдна да РСФСР ці ўвайшлі ў Савецкі Саюз).

Даты здачы Цэнтральных дзяржаў
Назва Дата здачы
Балгарыя 29 верасня 1918
Асманская імперыя 30 кастрычніка 1918
Аўстра-Венгрыя 4 лістапада 1918
Германская імперыя 11 лістапада 1918