Цэрвіцыт — запаленне шыйкі маткі. Узнікае ў выніку пранікнення гана-, стафіла- і стрэптакокаў, кішэчнай палачкі або трыхаманад з похвы ў канал шыйкі маткі. Часта спалучаецца з іншымі запаленчымі гінекалагічнымі захворванні (вагініт, метрыт, сальпінгаафарыт). Мае вострае, падвострае і хранічнае цячэнне.
Пры вострым цэрвіцыце невялікія болі ўнізе жывата і ў паясніцы, з'яўляюцца слізіста-гнойныя вылучэнні. У хранічнай стадыі скаргі могуць адсутнічаць. Белі, якія вылучаюцца з канала шыйкі маткі, прыводзяць да ўтварэння эрозіі. Для вызначэння ўзбуджальніка інфекцыі выкарыстоўваюць бактэрыялагічнае даследаванне вылучэнняў з канала шыйкі маткі.
Лячэнне залежыць ад прычыны захворвання і яго стадыі; пры вострым цэлестыце — спакой, антыбіётыкі, сульфаніламіды; пры хранічным цэлестыце — фізіятэрапеўтычныя і інш мясцовыя працэдуры.