Цюбінген
Tübingen
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Цюбінген (ням.: Tübingen) — старадаўні горад у Германіі, у цэнтры федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг, адміністрацыйны цэнтр акругі Цюбінген. У горадзе знаходзіцца ўніверсітэт Эберхарда-Карла. Насельніцтва 83740 чалавек (на 31-га снежня 2006).
Старая частка горада добра захавалася, маленькія дамкі, пабудаваныя на ўзгорках, уяўляюць сабою прыемнае відовішча. Прыкладна трэць насельніцтва горада — каля 25 000 чалавек — складаюць студэнты. Дзякуючы гэтаму сярэдні ўзрост жыхароў Цюбінгена — самы нізкі ў Германіі. Паводле даных даследавання, праведзенага ў 1995 годзе германскім часопісам «Фокус», Цюбінген займае першае месца па ўзроўні жыцця сярод усіх гарадоў ФРГ.
Цюбінгах ляжыць у даліне ракі Некар, прыкладна ў 40 км на поўдзень ад Штутгарта. У 20 км да паўднёва-ўсход ад Цюбінгена пачынаецца горная града Швабскага Альба. На поўначы ад горада пачынаецца ахоўны прыродны парк Шонбух. Цюбінген маляўніча раскінуўся на шматлікіх узгорках і ў далінах паміж імі. Самая нізкая кропка на тэрыторыі горада (305 м над узроўнем мора) знаходзіцца ў яго ўсходняй частцы ў даліне р. Некар, самая высокая (500 м над узроўнем мора) - гара Кольхаў ў Шонбухе на поўнач ад Бебенхаўзена.
У цэнтры горада знаходзіцца стары батанічны сад.