Цяга або паясок — архітэктурны элемент у выглядзе гарызантальнага поясы або выступа. Часам прафіляваную дэкаратыўную цягу называюць гуртам[1]. Цягі выкарыстоўваюцца для расчлянення поля сцяны (напрыклад, для раздзялення паверхаў[2]) і для абрамлення панэляў. Пры тынкавальных работах цягамі называюць любыя прафіляваныя палосы з тынкавальнага раствора, зробленыя з дапамогай працягвання шаблонаў па прамой або крывалінейнай траекторыі.
Профіль цягі звычайна складаецца з некалькіх абломаў, матэрыялам служыць тынкоўка або камень. Пры выкарыстанні тынкоўкі, цяга робіцца з дапамогай лякала, якое працягваецца па слою тынкоўкі з выкарыстаннем накіравальных брускоў, адсюль і паходзіць назва.