Цярэнцій Луцэвіч

Футбол
Цярэнцій Луцэвіч
Агульная інфармацыя
Мянушка Ціры
Нарадзіўся 19 красавіка 1991(1991-04-19)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 193 см
Вага 85 кг[2]
Пазіцыя абаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Нумар 44
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2009 Беларусь Мінск 0 (0)
2008   Беларусь Мінск-2 25 (8)
2010—2013 Беларусь Дынама (Мінск) 10 (0)
2012   Беларусь Гомель 0 (0)
2012   Беларусь Віцебск 13 (3)
2013   Беларусь Гомель 19 (1)
2014 Беларусь Бяроза-2010 30 (10)
2015—2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 39 (7)
2016 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 14 (6)
2017 Узбекістан Нефтчы (Фергана) 5 (0)
2017 Беларусь Мінск 13 (0)
2018 Беларусь Смалявічы 23 (1)
2019 Беларусь Гомель 24 (3)
2020 Казахстан Кызыл-Жар (Петрапаўлаўск) 0 (0)
2020 Беларусь Гомель 9 (0)
2021 Беларусь Белшына (Бабруйск) 31 (5)
2022—2023 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 39 (2)
2024 Беларусь Смаргонь 17 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
2011 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 жніўня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на пачатак 2013
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цярэнцій Луцэвіч (да студзеня 2013 года Вобга Цьенчэн; нар. 19 красавіка 1991, Дуала) — беларускі футбаліст камерунскага паходжання, абаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Камеруне, але мае беларускае грамадзянства. З 2008 года гуляў у мінскіх клубах, у асноўным за дубліруючыя склады. Спачатку быў нападнікам, потым перакваліфікаваўся ў абаронцу.

У 2012 годзе гуляў у арэндзе за «Гомель» (у асноўным за дубль) і «Віцебск» (дзе стаў іграком асновы).

У студзені 2013 года зноў быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[3]. Спачатку толькі выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэнні тэрміну арэнды ў канцы 2013 года вярнуўся ў «Дынама».

У сакавіку 2014 года стаў іграком «Бярозы-2010»[4]. У складзе бярозаўскага клуба зноў стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі нападніка. У выніку, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Бярозы-2010» у сезоне 2014.

У студзені 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які вярнуўся ў Вышэйшую лігу[5]. У складзе «Граніта» замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся як на пазіцыі нападніка, гэтак і абаронцы. У пачатку ліпеня 2016 года з-за фінансавых пралем пакінуў мікашэвіцкі клуб і неўзабаве далучыўся да складу «Тарпеда-БелАЗ»[6], дзе ў 14 матчах забіў 6 галоў.

У студзені 2017 года праходзіў прагляд ва ўкраінскім клубе «Александрыя», але не падышоў[7]. Пазней некаторы час трэніраваўся з «Тарпеда-БелАЗ», а ў лютым адправіўся ва ўзбекскі клуб «Нефтчы» і неўзабаве падпісаў кантракт[8]. У чэрвені 2017 года пакінуў «Нефтчы»[9] і неўзабаве папоўніў склад «Мінска»[10]. У «Мінску» стаў асноўным абаронцам, аднак па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2017 года пакінуў каманду[11].

У студзені 2018 года трэніраваўся са «Смалявічамі», а ў лютым адправіўся на прагляд у тбіліскае «Дынама», які скончыўся беспаспяхова. Вярнуўшыся ў Беларусь, у сакавіку 2018 года падпісаў са «Смалявічамі» кантракт[12]. Неўзабаве замацаваўся ў аснове смалявіцкай каманды, аднак па выніках сезона 2018 «Смалявічы» выбылі ў Першую лігу.

У студзені 2019 года стаў іграком «Гомеля»[13]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, з ліпеня стаў выхадзіць на замену. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[14] і неўзабаве папоўніў склад казахстанскага клуба «Кызыл-Жар» з Петрапаўлаўска[15]. У жніўні 2020 года разарваў кантракт з «Кызыл-Жарам»[16], так і не згуляўшы за яго, і неўзабаве вярнуўся ў «Гомель»[17], дзе звычайна выхадзіў на замену.

У студзені 2021 года пакінуў «Гомель»[18], пасля чаго праходзіў прагляд у мінскім «Энергетыку-БДУ», але беспаспяхова. У красавіку 2021 года стаў іграком «Белшыны»[19], якой па выніках сезона 2021 у якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У пачатку 2022 года стаў трэніравацца з наваполацкім «Нафтанам», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[20]. Па выніках сезона 2022 года разам з камандай вярнуўся ў Вышэйшую лігу. У лютым 2023 года падпісаў новы кантракт з клубам[21]. У сакавіку 2023 года быў абраны капітанам каманды[22]. Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў «Нафтан»[23].

У лютым 2024 года далучыўся да «Смаргоні»[24], дзе стаў капітанам каманды. У жніўні 2024 года пакінуў клуб[25].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Згуляў у двух матчах за моладзевыя зборныя Беларусі.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2008 Д3 Мінск-2 25 8
2009 дубль Мінск 23 7
2010 Д1 Дынама 3 0
2011 Д1 Дынама 7 0
2012 (1) дубль Гомель 15 3
2012 (2) Д2 Віцебск 13 3
2013 Д1 Гомель 19 1
2014 Д2 Бяроза-2010 30 10
2015 Д1 Граніт 24 5
2016 (1) Д1 Граніт 15 2
2016 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ 14 6
2017 (1) Д1 Нефтчы 5 0
2017 (2) Д1 Мінск 13 0
2018 Д1 Смалявічы 23 1
2019 Д1 Гомель 24 3
2020 (1) Д1 Кызыл-Жар 0 0
2020 (2) Д2 Гомель 9 0
2021 Д2 Белшына 31 5
2022 Д2 Нафтан 23 2
2023 Д1 Нафтан 16 0
2024 (1) Д1 Смаргонь 17 4
  1. Terentiy Lutsevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/terentyi_lutsevich/
  3. Игрок минского "Динамо" сменил имя, фамилию и команду (руск.). football.by (10 студзеня 2013). Праверана 9 лютага 2024.
  4. Минское «Динамо» объявило о переходе Кугана в «Днепр», а Луцевича – в «Березу» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Ясинский и Луцевич перешли в "Гранит", Толканица покинул клуб (руск.). football.by (27 студзеня 2015). Праверана 9 лютага 2024.
  6. Хачатурян, Афанасьев, Луцевич и Загинайлов близки к переходу в «Торпедо-БелАЗ» (руск.). by.tribuna.com.
  7. Терентий Луцевич не подошел "Александрии" (руск.). football.by (28 студзеня 2017). Праверана 9 лютага 2024.
  8. Терентий Луцевич, Сергей Концевой и Дмитрий Комаровский стали игроками ферганского "Нефтчи" (руск.). football.by (13 лютага 2017). Праверана 9 лютага 2024.
  9. Комаровский, Луцевич и Концевой покинули "Нефтчи" (руск.). football.by (21 чэрвеня 2017). Праверана 9 лютага 2024.
  10. Терентий Луцевич стал игроком "Минска" (руск.). football.by (29 чэрвеня 2017). Праверана 9 лютага 2024.
  11. Терентий Луцевич покинул «Минск» (руск.). football.by (30 лістапада 2017). Праверана 9 лютага 2024.
  12. Скшинецкий и Луцевич стали игроками "Смолевичей" (руск.). football.by (15 сакавіка 2018). Праверана 9 лютага 2024.
  13. Луцевич подписал контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (24 студзеня 2019). Праверана 9 лютага 2024.
  14. 14 футболистов покинули "Гомель" (руск.). football.by (10 студзеня 2020). Праверана 9 лютага 2024.
  15. Луцевич перешел в "Кызыл-Жар" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (27 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2023. Праверана 9 лютага 2024.
  16. Терентий Луцевич расторг контракт с "Кызыл-Жаром" (руск.). football.by (12 жніўня 2020). Праверана 9 лютага 2024.
  17. Терентий Луцевич вернулся в "Гомель" (руск.). football.by (26 жніўня 2020). Праверана 9 лютага 2024.
  18. Каплунов, Луцевич, Трояков и хотов покинули "Гомель" (руск.). football.by (11 студзеня 2021). Праверана 9 лютага 2024.
  19. Терентий Луцевич продолжит карьеру в "Белшине" (руск.). football.by (19 красавіка 2021). Праверана 9 лютага 2024.
  20. Никита Костомаров остаётся в «Нафтане» (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт наваполацкага «Нафтана» (16 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2022. Праверана 9 лютага 2024.
  21. Футбол. Довгялло, Луцевич, Лавал и еще 12 игроков подписали контракты с "Нафтаном" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (3 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2023. Праверана 3 лютага 2023.
  22. ФК «Нафтан» выбрал капитана на сезон 2023 г. (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт наваполацкага «Нафтана» (14 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2023. Праверана 9 лютага 2024.
  23. Новый "Нафтан" взялся за работу. Пополнение, потери и спарринги "нефтяников" (руск.). football.by (16 студзеня 2024). Праверана 9 лютага 2024.
  24. Луцевич стал футболистом "Сморгони" (руск.). football.by (8 лютага 2024). Праверана 9 лютага 2024.
  25. Владислав Шубович и Терентий Луцевич покинули "Сморгонь" (руск.). football.by (26 жніўня 2024). Праверана 26 жніўня 2024.