Цячэнне Ламаносава (англ.: Equatorial Under-Current, EUC) — халоднае цячэнне, экватарыяльнае падпаверхневае супрацьцячэнне ў Атлантычным акіяне. Працягласць каля 5000 км. Шырыня ад 370—440 км на захадзе, да 185—220 км на ўсходзе. Максімальная скорасць цячэння 3,6 км/гадз у сярэдняй частцы патоку. Рухаецца на ўсход паміж 2° паўднёвай шыраты і 22° паўночнай шыраты на глыбіні ад 50 да 200 м пад Паўднёвым Пасатным цячэннем, якое ідзе на захад.[1]
Цячэнне было адкрыта пятай савецкай экспедыцыяй на навукова-даследчым судне «Міхаіл Ламаносаў» (14 красавіка — 7 ліпеня 1959 года).[2]
Вялікі ўклад у вывучэнне цячэння ўнёс выбітны савецкі геафізік А. Г. Калеснікаў.[3]
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.:іл.
- ↑ https://web.archive.org/web/20070909010901/http://www.mhi.iuf.net/cruises/cruisesml.htm Cruises of the MHI's Research Vessels
- ↑ Колесников А. Г., Богуславский С. Г., Григорьев Г. Н. и др. Открытие, экспериментальное исследование и разработка теории течения Ломоносова / Отв. ред. акад. А. Г. Колесников. — Севастополь: МГИ АН УССР, 1968.
|
---|
Паўночны Ледавіты акіян | |
---|
Ціхі акіян (Паўночнае паўшар'е) | |
---|
Атлантычны акіян (Паўночнае паўшар'е) | |
---|
|
Ціхі акіян (Паўднёвае паўшар'е) | |
---|
Атлантычны акіян (Паўднёвае паўшар'е) | |
---|
Індыйскі акіян
| |
---|
Паўднёвы акіян
| |
---|
Асноўныя паняцці
| |
---|
|