Цёмная матэрыя ў астраноміі і касмалогіі — форма матэрыі, якая не выпускае электрамагнітнага выпраменьвання і не ўзаемадзейнічае з ім. Гэтая ўласцівасць дадзенай формы рэчыва робіць немагчымым яе прамое назіранне. Аднак магчыма выявіць прысутнасць цёмнай матэрыі па створаных ёю гравітацыйных эфектах.
Выяўленне прыроды цёмнай матэрыі дапаможа вырашыць праблему схаванай масы, якая, у прыватнасці, складаецца ў анамальна хуткай хуткасці кручэння знешніх абласцей галактык.
![]() |
Цёмная матэрыя на Вікісховішчы |
---|