Цімаці Шаламэ | |
---|---|
фр.: Timothée Chalamet | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Timothée Hal Chalamet[1] |
Род дзейнасці | акцёр |
Дата нараджэння | 27 снежня 1995 (29 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Gold Derby Awards[d] (2018) Gotham Awards[d] (2017) Hollywood Film Awards[d] (2017) Hollywood Film Awards[d] (2018) Незалежны дух (2018) National Board of Review Award for Breakthrough Performance[d] (2017) Lucille Lortel Award for Outstanding Lead Actor in a Play[d] (2016) Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю[d] (23 лютага 2025) |
![]() |
Цімаці Хэл Шаламэ (англ.: Timothée Hal Chalamet, нар. 27 снежня 1995, Нью-Ёрк, ЗША) — франка-амерыканскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання. За ролю Эліа Перлмана ў рамантычнай драме «Назаві мяне сваім імем» быў намінаваны на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы акцёр», стаўшы такім чынам самым маладым намінантам у гэтай катэгорыі пачынаючы з 1939 года.
Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і амерыканкі, якая працуе брокерам, і французскага рэпарцёра, які раней працаваў у нью-ёркскім карэспандэнцкім пункце газеты Le Parisien[6][7]. Шаламэ пачаў сваю акцёрскую кар’еру ў кароткаметражных фільмах і рэкламных роліках, перш чым з’явіцца ў тэлевізійным драматычным серыяле «Бацькаўшчына» ў 2012 годзе. Праз два гады ён дэбютаваў у камедыйнай драме «Мужчыны, жанчыны і дзеці» (2014), а затым з’явіўся ў фантастычнай кінастужцы «Інтэрстэлар» (2014). Акцёрскі прарыў Шаламэ адбыўся ў 2017 годзе дзякуючы ролі Эліа Перлмана ў рамантычнай драме Лукі Гуаданьіна «Пакліч мяне сваім імем», пасля чаго ён з’явіўся ў фільмах «Спякотныя летнія ночы» (2017) і «Лэдзі Берд» (2017), а таксама ў вестэрне «Непрыяцелі» (2017). У 2021 годзе акцёр выканаў галоўную ролю ў Поля Атрэйдэса ў эпічнай навукова-фантастычнай стужцы Дэні Вільнёва «Дзюна», а таксама з’явіўся ў фільме Уэса Андэрсана «Французскі дыспетчар».
![]() |
Цімаці Шаламэ на Вікісховішчы |
---|