Цімур Марселевіч Сафін | |
---|---|
руск.: Тимур Марселевич Сафин татар.: Тимур Марсель улы Сафин | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | фехтаванне |
Нарадзіўся |
4 жніўня 1992[1] (32 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 1,82 м[2] |
Вага | 82 кг[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цімур Марселевіч Сафін ((руск.: Тимур Марселевич Сафин, башк.: Тимур Марсель улы Сафин); 4 жніўня 1992, Ташкент) — расійскі фехтавальшчык на рапірах, трохразовы чэмпіён Еўропы, прызёр чэмпіянатаў свету, Еўропы і Еўрапейскіх гульняў. Алімпійскі чэмпіён у камандных спаборніцтвах у рапіры (2016), бронзавы прызёр Гульняў XXXI Алімпіяды ў асабістых спаборніцтвах у рапіры, заслужаны майстар спорту Расіі[3].
Нарадзіўся ў 1992 годе ў Ташкенце ў татарскай сям’і[4], пераехаў у Расею, ад 1998 году заняўся фэхтаваньнем[5]. Член юнацкай (2008), нацыянальнай (2012) зборнай каманды Расіі па фэхтаванні. Майстар спорту Расіі (2007), майстар спорту Расіі міжнароднага класа (2012) па фэхтаванні[6].
Выхаванец СДЮСШАР № 19 (першы трэнер — Фарыт Яватавіч Арсланаў, В. В. Нагімаў); рэспубліканскай школы-інтэрната спартыўнага профілю № 5, трэнеры — Ліра Рымаўна Грушына (Хісматуліна) і Руслан Рафікавіч Насібулін.
У 2014 годзе скончыў Башкірскі інстытут фізычнай культуры[6].
Выступае за клуб СДЮСШАР № 19, горад Уфа.