Цін Уевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1891[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лістапада 1955[1][2] (64 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, паэт, перакладчык, пісьменнік, пісьменнік-дакументаліст |
Мова твораў | харвацкая мова |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Цін (Аўгусцін) Уевіч (харв.: Tin Ujević; 5 ліпеня 1891 — 12 снежня 1955) — адзін з найвыбітнейшых харвацкіх паэтаў XX стагоддзя, у творчасці якога адзначаюцца рысы сімвалізму, сюррэалізму і пазнейшых неамадэрнісцкіх плыняў. Яго паэзія высока ацэньваецца таксама ў Сербіі і Босніі і Герцагавіне.
Нарадзіўся ў Вргорацы непадалёк ад Макарскай. Перад Першай сусветнай вайной уваходзіў у лік бунтоўнай інтэлектуальнай моладзі. Рана пачынае друкавацца. У пачатку вайны эмігруе ў Парыж. Найбольш плённы перыяд творчасці Ціна Уевіча прыпадае на час паміж сусветным войнамі (Бялград, Сараева, Спліт, Заграб). З 1940 года жыў толькі ў Заграбе. Вучань Антуна Густава Маташа. Быў вядомы таксама як крытык, эсэіст, фельетаніст, паліглот.