Ціна Фей | |
---|---|
англ.: Tina Fey | |
Дата нараджэння | 18 мая 1970[1][2][…] (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Donald Henry Fey[d] |
Муж | Jeff Richmond[d] |
Дзеці | Penelope Athena Richmond[d] і Alice Zenobia Richmond[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | сцэнарыст, тэлеактрыса, кінаактрыса, пісьменніца, кінапрадзюсар, актрыса агучвання, рэжысёр, комік, актрыса, імправізатар, лібрэтыст, аўтабіёграф, шоўранер, тэлепрадзюсар |
Узнагароды |
Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў камедыйным тэлесерыяле[d] (2008) Primetime Emmy Award for Outstanding Guest Actress in a Comedy Series[d] (2009) Primetime Emmy Award for Outstanding Guest Actress in a Comedy Series[d] (2016) Primetime Emmy Award for Outstanding Writing for a Comedy Series[d] (2008) Primetime Emmy Award for Outstanding Writing for a Comedy Series[d] (2013) |
IMDb | ID 0275486 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Элізабет Стамаціна «Ціна» Фей (англ.: Elizabeth Stamatina «Tina» Fey; нар. 18 мая 1970, Апер-Дэрбі, Пенсільванія, ЗША) — амерыканская актрыса, камедыянтка, сцэнарыст, прадзюсер і пісьменніца. Уладальніца дзевяці прэмій «Эмі», дзвюх прэмій «Залаты глобус» і пяці прэмій Гільдыі кінаакцёраў ЗША.
Элізабет Стамаціна Фей нарадзілася 18 мая 1970 года ў Апер-Дэрбі (штат Пенсільванія, ЗША) у сям’і Дональда Фей і Зіновіі Фей (у дзявоцтве Ксенакіс). У Ціны ёсць старэйшы брат — Пітэр Фей (нар.1962). Ціна мае нямецкія, шатландскія і грэчаскія карані. Фей з ранняга дзяцінства цікавілася тэатрам і кіно, асабліва — камедыйным жанрам. Бацькі заахвочвалі гэтую цікавасць.
Ціна скончыла сярэднюю школу ў 1988 годзе, падчас вучобы ў якой яна наведвала драмгурток, спявала ў хоры, гуляла за тэнісную каманду і вяла ў насценгазеце сваю калонку. У 1992 годзе Фей з адзнакай скончыла Вірджынскі ўніверсітэт, атрымаўшы ступень бакалаўра ў галіне тэатральнага мастацтва.
Ціна праходзіла навучанне ў складзе імправізатарскай трупы «Другі горад» у Чыкага. Каб аплачваць вячэрнія курсы, днём ёй даводзілася працаваць на рэсэпшэне ў адным з прадстаўніцтваў Асацыяцыі Хрысціянскай Моладзі каля Чыкага. Праз 2 гады, пасля заканчэння навучання, яе залічылі ў склад «Другога горада», дзе яна працавала 2 гады.
У 1997 годзе па запрашэнні аднаго з былых акцёраў «Другога горада» Ціна пачала працаваць на пасадзе сцэнарыста папулярнага камедыйнага шоу «Суботнім вечарам у прамым эфіры» на NBC і пераехала ў Нью-Ёрк. З 1999 года Фей стала галоўным сцэнарыстам, а крыху пазней і сама стала ўдзельнічаць у пастаноўках. Праўда, убачыўшы сябе ў першым шоу, яна села на дыету і адмаўлялася здымацца да таго часу, пакуль не схуднела на 10 кілаграмаў.
У 2004 годзе выйшаў фільм «Кепскія дзяўчынкі», дзе Ціна згуляла адну з галоўных роляў нараўне з Ліндсей Лохан, Рэйчэл Мак-Адамс і Эмі Полер.
У 2006 годзе, пасля заканчэння кантракта, Ціна пакінула шоу «Суботнім вечарам у прамым эфіры» дзеля свайго ўласнага стварэння — сіткома «Студыя 30», у якім яна з’яўляецца аўтарам сцэнарыя і выканаўцай галоўнай ролі. Кампазітарам праекта стаў яе муж — Джэф Рычманд. Шоу з захапленнем прынялі гледачы і крытыкі і ішло на NBC сем сезонаў.