Ціс

Ціс

Ціс еўрапейскі (Taxus baccata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Taxus L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  194882
NCBI  25628
EOL  15111
IPNI  30068472-2

Ціс[1] (Taxus) — род вечназялёных хвойных дрэў і кустоў сямейства цісавых.

Вечназялёныя двухдомныя альбо радзей аднадомныя кусты або дрэвы вышынёй до 25–30 м і дыяметрам ствала да 2,5 м. Кара чырванаватая або бура-чырвоная. Каранёвая сістэма добра развітая, стрыжнёвага тыпу. Крона густая, канічная або пірамідальная. Парасткі падоўжаныя. Ігліца даўжынёй да 30 мм, мяккая, лінейная, адзіночная, размешчана спіральна або ў два рады, на кароткіх чаранках.

Мужчынскія шышкі дробныя, даўжынёй да 8 мм, акруглыя або прадаўгаватыя, жаўтаватыя. Жаночыя шышкі моцна відазменены. У выглядзе адзіночнай верхавіннай семязавязі, у аснове якой размешчаны дробныя стэрыльныя лускавінкі, а вышэй насенне акружае буйны бакалападобны прынасеннік (арылус), спачатку зялёны, а пры выспяванні сакавіты, ярка-чырвоны, рэдка ружовы або жоўты. Насенне бяскрылае, прадаўгавата-яйцападобнае, завостранае, даўжынёй да 8 мм, спее восенню ў год апылення.

Размнажаецца вегетатыўна і насеннем. Вельмі ценевынослівы, умерана зімаўстойлівы, даволі патрабавальны да ўрадлівасці і вільготнасці глебы, параўнальна ўстойлівы да гарадскіх умоў, хвароб і грыбных захворванняў, добра пераносіць стрыжку. Пыленне ў красавіку — маі.

Працягласць жыцця да 1500 (і нават да 4000) гадоў.

Род налічвае 8–13 паліморфных, марфалагічна падобных відаў, распаўсюджаных ва ўмераных, субтрапічных і трапічных рэгіёнах пераважна Паўночнага паўшар’я (Паўночная Амерыка, Афрыка, Еўразія). Шырока культывуюцца ў розных рэгіёнах зямнога шара. На Беларусі інтрадукаваны 3 віды, растуць у дэндрарыях і выкарыстоўваюцца на азеляненне. Найбольш вядомы ціс еўрапейскі, або ягадны, ці нягной-трава (Taxus baccata).

Ціс мае шмат садовых форм. Устойлівы да гарадскіх умоў. Драўніна трывалая да гніення.

Паводле звестак The Plant List на 2013 год, да роду Ціс належаць з дзевяці відаў[2]:

Натуральныя гібрыды

[правіць | правіць зыходнік]

Драўніна цяжкая, шчыльная, трывалая, устойлівая да гніення, з прыгожай афарбоўкай і тэкстурай («чырвонае дрэва»). Раней шырока прымянялася ў мэблевай і такарнай вытворчасці, для вырабу дробных гаспадарчых прадметаў. У драўніне, ігліцы і кары змяшчаюцца ядавітыя алкалоіды. Выкарыстоўваецца ў медыцыне. Каштоўная дэкаратыўная павольнарослая расліна. Шырока выкарыстоўваецца для стварэння жываплотаў і ў тапіярным мастацтве. Многія віды моцна скарацілі колькасць і знаходзяцца пад аховай.

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 129. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Species in Taxus (англ.). The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and the Missouri Botanical Garden (4 студзеня 2013).