Ціск | |
---|---|
ISQ dimension | |
Формула, якая апісвае закон або тэарэму | [1] |
Пазначэнне ў формуле | , , і |
Сімвал велічыні (LaTeX) | [2][1] і |
Is invariant under | Ізабарны працэс |
Рэкамендуемая адзінка вымярэння | паскаль[1][3][…], newton per square metre[d][1] і kilogram per metre square second[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ціск | |
---|---|
Размернасць | L−1MT−2 |
Адзінкі вымярэння | |
СІ | Па |
СГС | г/(см·с²) |
Ціск — фізічная велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасць перпендыкулярных да паверхні сілаў, з якімі адно цела ўздзейнічае на іншае. Калі сіла размеркаваная па паверхні раўнамерна, Ц. р у кожным пункце паверхні роўны р = F/S, дзе S — плошча, F — сума прыкладзеных перпендыкулярна да яе сілаў. Для аднароднага асяроддзя ўводзіцца паняцце Ц. у кожным пункце, які адыгрывае важкую ролю ў механіцы вадкасцей і газаў.
Ціск у газах спалучаны з перадачай імпульсу ў сутыкненнях малекул газу паміж сабою і з паверхнямі целаў, якія яго абмяжоўваюць. Ц. у газах прапарцыянальны тэмпературы. У вадкасцях і цвёрдых целах Ц. выклікаюць міжатамныя і міжмалекулярныя сілы прыцягнення і адштурхоўвання і цеплавыя ваганні атамаў.
Ціск вымяраецца манометрамі, барометрамі, вакуумметрамі. Адзінкі вымярэння Ц. маюць размернасць сілы, падзеленай на плошчу. У Міжнароднай сістэме СІ гэта Паскаль (Па) роўны ньютан на квадратны метр. Іншыя шыракаўжываныя адзінкі вымярэння Ц.: кгс/см², атмасфера фізічная (атм), атмасфера тэхнічная (ат), бар, мм вод. сл., мм рт. сл. (тор). У ЗША і Вялікай Брытаніі Ц вымяраюць у lbf/in2 (фунт-сіла на квадратную цалю), pdl/ft2 (паундаль на квадратны фут), inH2O (цаля вод. сл.), ft H2O (фут вод. сл.), in Hg (цаля рт. сл.) і да т.п.
Паскаль (Pa, Па) |
Бар (bar, бар) |
Тэхнічная атмасфера (at, ат) |
Фізічная атмасфера (atm, атм) |
Міліметр ртутнага слупа (mmHg, torr, торр) |
Фунт-сіла на кв. дзюйм (psi) | |
---|---|---|---|---|---|---|
1 Па | 1 Н/м2 | 10−5 | 10,197×10−6 | 9,8692×10−6 | 7,5006×10−3 | 145,04×10−6 |
1 бар | 105 | 1 ×106 дына/см2 | 1,0197 | 0,98692 | 750,06 | 14,504 |
1 ат | 98066,5 | 0,980665 | 1 кгс/см2 | 0,96784 | 735,56 | 14,223 |
1 атм | 101325 | 1,01325 | 1,033 | 1 атм | 760 | 14,696 |
1 mmHg | 133,322 | 1,3332×10−3 | 1,3595×10−3 | 1,3158×10−3 | 1 mmHg | 19,337×10−3 |
1 psi | 6894,76 | 68,948×10−3 | 70,307×10−3 | 68,046×10−3 | 51,715 | 1 lbf/in2 |
1 lbf/ in2 =6894,76 н/м²,1рdl/ft2 = 1,48816 н/м², 1inH2O = 249,089н/м²; 1ftH2O = 2989,07 н/м²,1in Hg = 3386,39 н/м².
З’ява Ц. адыгрывае важную ролю ў фізічных, хімічных, біялагічных і іншых працэсах.
Высокія значэнні Ц. стварае гравітацыйнае поле.
Атмасферны ціск на паверхні Зямлі — прыблізна 100 000 Па або 1 бар.
Гідрастатычны ціск на глыбіні 10 м пад вадой — 1 бар.
Гідрастатычны ціск на глыбіні 1 км пад вадой — 100 бар.
Ціск пры спальванні чорнага пораху ў вагнястрэльнай зброі — каля 3000 бар або 3 кбар.
Ціск у цэнтры Зямлі — прыблізна 3500 кбар.
Ціск у цэнтры Сонца — парадку 100 млн кбар.
Ціск у цэнтры белых карлікаў — да 1 млрд кбар.