Цітла

Ці́тла (грэч. τίτλος) — дыякрытычны знак у выглядзе хвалістай ці зігзагападобнай лініі (  ҃), які выкарыстоўваецца ў грэчаскай, лацінскай і кірылічнай графіцы для скарачэння слоў і абазначэння лічбавых значэнняў; у наш час захоўваецца толькі ў царкоўнаславянскай мове.

Найстаражытны варыянт цітлы пісаўся ў выглядзе гарызантальнай прамой, усе астатнія варыянты з'яўляюцца вынікам або штучнага графічнага змянення, або эвалюцыі. Найбольш пашыранай у XIXII ст. была цітла ў выглядзе гарызантальнай прамой з двума ніжнімі засечкамі па краях. Сустракаецца пераходны варыянт: гарызантальная прамая з адной правай ніжняй засечкай. Выкарыстоўваецца варыянт з выгнутым корпусам, левай верхняй і правай ніжняй засечкамі. Корпус такой цітлы мог дапаўняцца дадатковым элементам: засечкай пасярэдзіне. У XIIIXIV стст. узнікаюць цітлы, корпус якіх заканчваецца злева ніжняй, справа — верхняй засечкамі, якое часам можа акругляцца[1].

У гэты час укараняюцца «спрошчаныя» варыянты цітлы: з трыма засечкамі ці пашырэннямі, два з якіх знаходзяцца па краях, а адно – пасярэдзіне; з трыма засечкамі ці пашырэннямі, якія адсунуты ўправа; з двума засечкамі ці пашырэннямі, адно з якіх знаходзіцца пасярэдзіне, другое з правага краю; з двума засечкамі ці пашырэннямі адно з якіх знаходзіцца пасярэдзіне, другое з левага краю; з двума засечкамі ці пашырэннямі, якія знаходзяцца бліжэй да сярэдзіны; з адной засечкай ці пашырэннем, якое знаходзіцца з левага краю; з адной засечкай ці пашырэннем, якое знаходзіцца пасярэдзіне і інш[1].

Цітлападобных літар, г. зн. літар, якія пісаліся над радком без цітлы, у гэтыя часы не было (калі не ўлічваць напісанне без цітлы ў асобных помніках «д», як напрыклад, у Дабрылавам евангеллі XII ст.). Прыкладна з XV ст. некаторыя літары становяцца падобнымі да цітлаў, пад якімі яны пісаліся. Пачынае супадаць і іх памер (у першую чаргу за кошт памяншэння памераў радковых літар). Неабходнасць выконваць цітлы адпадае – яны знікаюць. У гэтыж час, калі з мэтай надання большага графічнага падабенства надрадковых літар да цітлы, першым «карэктуюць» форму, узнікаюць цітлападобныя літары[1].

Выкарыстанне знака

[правіць | правіць зыходнік]

Цітла выкарыстоўвалася для скарачэння абмежаванай колькасці славянскіх каранёў. Замест «богъ», напрыклад, пісалі «бг҃ъ» пад цітлам, замест «глаголетъ» — «гл҃етъ». Прыкладна з XV стагоддзя цітла ў большасці арфаграфічных школ стала несці асобую семіятычную нагрузку: пад ім сталі пісацца амаль выключна абазначэнні сакральных паняццяў, а тыя ж словы, якія абазначалі нізкія паняцці — цалкам (складам): напрыклад, язычніцкі бог пазначаўся поўным напісаннем «богъ» без цітла, а хрысціянскі Бог — скарочаным «бг҃ъ» (пар. ужыванне вялікай літары ў грамадзянскім пісьме). Такое правіла захоўваецца і ў сучасных царкоўнаславянскіх кнігах. Таксама цітла стаяла над кірылічнымі лічэбнікамі.

У рускім скорапісе некаторыя вынасныя (надрадковыя) літары сваімі напісаннямі самі нагадвалі цітла і часта пісаліся без яго. Да ліку асабліва распаўсюджаных вынасных літар адносіцца «рцы», якая сама мае выгляд цітла, таму над гэтай літарай цітла не ставілася.[2] У прыватнасці, гэта было характэрна для грашовых сум, калі надрадковая «рцы», утвараючы лігатуру з літарай «ук», з'яўлялася скарачэннем слова «рубель».

У царкоўнаславянскай мове адрозніваюць цітла без вынасных літар (простае) і з вынаснымі літарамі (літарнае)[4]:

  • Цітла простае — надрадковы знак у выглядзе тыльды, выкарыстоўваецца для скарочанага напісання слоў, а таксама для літарнага абазначэння лічбаў.
  • Цітлы літарныя — агульная назва адмысловым чынам аформленых надрадковых літар, названых па гэтых літарах. Арфаграфічна неабходны і найбольш ужытныя «глаго́ль-ти́тло», «добро́-ти́тло», «о́н-ти́тло», «рцы́-ти́тло» і (самае частае) «сло́во-ти́тло»[5].
Простае і літарныя цітлы


У Юнікодзе запісана як U+0483 ◌҃ combining cyrillic titlo.

Зноскі