Чабор украінскі

Чабор украінскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thymus pulegioides L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  505500
NCBI  751873
EOL  484541
IPNI  461562-1
TPL  kew-205310

Чабор украінскі (Thymus pulegioides) - від раслін сямейства ясноткавыя (Lamiaceae), распаўсюджаны ў Еўропе.

Відавы эпітэт паходзіць ад лац.: pulegium — мята віду Mentha pulegium і стар.-грэч.: -οειδεϛ — суфікса, які паказвае на падабенства[3].

Беларускія назвы: ціміяк, чабрэц, мацержанка, чабур, чомбер, чабер ліловы, чабёр белы, чамбор красны, сіміан.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая расліна, паўкустарнічак з высокімі (10-20 (25) см даўжынёй) слаба адраўнелымі парасткамі, якія прыўздымаюцца толькі ў аснове. Лісце моцна араматычнае, яйцападобнай формы, на кароткіх ножках, ліставыя пласціны памерам 8-18 × 5-10 мм. Суквецце галоўкавае, да канца цвіцення выцягнутае, са злёгку расстаўленымі кольцамі. Чашачка 3.5-4 мм даўжынёй, часта пурпурная. Кветкі даўжынёй ≈ 6 мм, ад ружовай да пурпурнай афарбоўкі[4][5].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Еўропе (Данія, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Славакія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Швейцарыя, Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна, Албанія, Балгарыя, былая Югаславія, Грэцыя, Італія, Румынія, Францыя, Партугалія, Іспанія), звычайны на вапнавых сухіх пашах[5][6][7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Dictionary of Botanical Epithets. Архівавана з першакрыніцы 22 січня 2020. Праверана 30.08.2021. (англ.)
  4. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наук. думка, 1987. — С. 312. (руск.) (укр.)
  5. а б The Alpine Garden Society. Праверана 06.09.2018. (англ.)
  6. The Euro+Med PlantBase. Архівавана з першакрыніцы 8 вересня 2018. Праверана 06.09.2018. (англ.)
  7. Germplasm Resources Information Network (GRIN). Архівавана з першакрыніцы 8 вересня 2018. Праверана 06.09.2018. (англ.)
  • Чебрець, чебрик // Українська мала енциклопедія : 16 кн. : у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині. — Буенос-Айрес, 1967. — Т. 8, кн. XVI : Літери Уш — Я. — С. 2044. — 1000 екз.