Чайны грыб, японскі грыб, маньчжурскі грыб, марскі грыб[1] — сімбіёз дражджавога грыба (Saccharomyces ludwigii) з воцатнакіслай бактэрыяй (часцей Acetobacter xylinum).
Мае выгляд тоўстай, слізістай, слаістай плеўкі на паверхні падсалоджанага (звычайна да 10 % цукру) чайнага настою (адсюль назва). Дрожджы зброджваюць цукар з утварэннем невялікай колькасці этылавага спірту і вуглякіслага газу, а воцатнакіслая бактэрыя зброджвае цукар з выдзяленнем воцатнай кіслаты. У выніку вадкасць (чайны квас) набывае кісла-салодкі смак і злёгку газіруецца.