«Чалавек-мураш і Аса» (англ.: Ant-Man and The Wasp) — амерыканскі фантастычны фільм 2018 года пра супергероя коміксаў кампаніі «Marvel Comics» Чалавека-мураша. З’яўляецца другой часткай трылогіі пра Чалавека-мураша, а таксама 20-й па ліку карцінай ў кінематаграфічным сусвеце «Marvel».
Скот Лэнг, вядомы таксама як Чалавек-мураш, ужо заслужыў права апынуцца ў камандзе Мсціўцаў. Але жаданне быць бліжэй да дачкі ўтрымлівае яго ў родным Сан-Францыска — да таго часу, пакуль доктар Хэнк Пім, які стварыў калісьці цуда-касцюм, што змяняе памеры свайго ўладальніка, не заклікае Скота далучыцца да новай небяспечнай місіі. А дапамагаць у супрацьстаянні з хітрым ворагам Чалавеку-мурашу будзе новая напарніца — Аса.