Чамбал | |
---|---|
хіндзі चम्बल | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | каля 830 км |
Басейн | каля 135 000 км² |
Расход вады | каля 600 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Vindhya Range[d] |
• Месцазнаходжанне | горы Віндх'я |
• Каардынаты | 22°00′27″ пн. ш. 75°00′31″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Джамна |
• Каардынаты | 26°29′20″ пн. ш. 79°15′10″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Джамна → Ганг → Бенгальскі заліў |
|
|
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
Ча́мбал (хіндзі: चम्बल) — рака ў Індыі, левы прыток ракі Джамна (басейн ракі Ганг).
Даўжыня ракі каля 830 км. Плошча вадазбору каля 135 000 км². Сярэдні расход вады каля 600 м³/с. Улетку расход вады дасягае 20 000 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на Дэканскім пласкагор’і, у гарах Віндх’я. Рака перасякае плато Малва. Ніжняе цячэнне на Інда-Гангскай раўніне. Вада ракі выкарыстоўваецца на арашэнне. Суднаходная на асобных частках.
На рацэ горад Кота. Паблізу ад горада Рампур вадасховішча і ГЭС.