Чан Ван Ча

Чан Ван Ча
Дата нараджэння 1918[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 1996(1996-04-20)[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць В’етмінь
В’етнамская народная армія
В’етконг
Род войскаў В’етмінь
Гады службы 1938—1982
Званне старшы генерал-лейтэнант
Бітвы/войны Індакітайская вайна,
Вайна ў В’етнаме
Узнагароды і званні
Order of Hồ Chí Minh
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нгуен Чон (в’етн.: Nguyễn Chấn), вядомы як Чан Ван Ча, альбо Трэн Ван Тра (в’етн.: Trần Văn Trà; 1918 — 20 красавіка 1996) — генерал-лейтэнант В’етнамскай народнай арміі, адзін з кіраўнікоў Народнага фронту вызвалення Паўднёвага В’етнама, больш вядомага як В’етконг.

Нарадзіўся ў правінцыі Куангнгай у 1918 годзе ў сям’і муляра.

У 1938 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Індакітая, за што быў адпраўлены французскімі ўладамі ў турму.

Пазней яму ўдалося вызваліцца і ў 1946 годзе далучыцца да В’етнамскай народнай арміі. Аж да 1954 года ўдзельнічаў у антыкаланіяльнай вайне супраць Францыі. У ходзе канфлікту завербаваў больш за 600 японскіх салдат, якія трапілі ў палон падчас Другой сусветнай вайны, на бок в’етнамскіх паўстанцаў. Адначасна Ча быў камандуючым 7-й ваеннай акругай (1949—1950) і намеснікам камандуючага Качынчынай (1951—1954).

Падчас В’етнамскай вайны змагаўся супраць амерыканскіх і паўднёвав’етнамскіх войскаў у складзе В’етконга. Узначальваў Вызваленчую армію Паўднёвага В’етнама. Пад яго камандаваннем партызанскія часці ажыццяўлялі атаку на Сайгон у рамках Тэцкага наступлення 1968 года.

Пасля ўз’яднання краіны працягнуў службу ва ўзброеных сілах. З 1978 па 1982 гады займаў пасаду намесніка міністра абароны. Затым выйшаў на пенсію. З 1989 па 1992 гады быў намеснікам старшыні асацыяцыі ветэранаў В’етнама.

Зноскі

  1. а б Tran Van Tra // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.