Чандраян-3 | |
---|---|
Заказчык | ISRO |
Задачы | мяккая пасадка на Месяц, вывучэнне Месяца планетаходам і сейсмометрам |
Спадарожнік | Месяца |
Запуск | 14 ліпеня 2023 |
Ракета-носьбіт | GSLV Mk III |
Стартавая пляцоўка | Касмічны цэнтр імя Саціша Дхавана |
Чандраян-3 (хіндзі: चंद्रयान-३) — першая індыйская місія, якая дасягнула паверхні Месяца.
Місія стартавала 14 ліпеня 2023 года. 23 жніўня спускальны модуль «Вікрам» даставіў на спадарожнік Зямлі 26-кілаграмовы месяцаход «Праг’ян». Такім чынам, Індыя стала чацвёртай краінай свету, якой удалося ажыццявіць мяккую пасадку апарата на Месяцы — пасля СССР, ЗША і Кітая.