Чандэла | |
---|---|
Краіна | Індыя |
Заснавальнік | Нанука |
Апошні кіраўнік | Від'ядхара |
Год заснавання | IX стагоддзе н. э. |
Спыненне роду | XIII стагоддзе н. э. |
![]() |
Правіцелі Чандэла — клан, роднасны раджпутам і гуджарам, які правіў у цэнтральнай Індыі ў IX—XIII стагоддзях. Дынастыя вядома ў індыйскай гісторыі тым, што спыніла ўварванне мусульманскай арміі Махмуда Газневі і стварыла надзвычайныя храмы з вытанчанай скульптурай у сваёй сталіцы Кхаджураха.
Генеалогію дынастыі магчыма апісаць дзякуючы захаваўшымся надпісам: на 65 камянях і шматлікіх гліняных таблічках. Яны былі знойдзены на тэрыторыі праўлення дынастыі, у гарадах Кхаджураха, Махоба , Каліняр, Адж'ягарх і іншых
Дынастыя Чандэла правіла ў сярэдняй Індыі з IX па XIII стагоддзі нашай эры. Згодна з легендай, Чандэла належалі да раджпуцкага клана Месяца, які з'явіўся з ахвярнага агню на гары Абу , запаленага вялікім рышы Васіштхай . Згодна з легендай, яны захапілі форт Маньягарх (знаходзіцца на ўзгорку ў 19 ка на поўдзень ад Кхаджураха), які назвалі ў гонар сямейнага боства Манья-дэві. Раннія правіцелі Чандэла былі васаламі імперыі Праціхара , але паступова яны ўмацавалі свае пазіцыі, захапіўшы аднаасобную ўладу і адмовіліся ад апякунства Гуджара-Праціхара.
Чандэла былі вялікімі апекунамі мастацтваў і архітэктуры. На захопленых тэрыторыях, у гарадах Махоба, Каліняр, Адж'ягарх, яны будавалі храмы, палацы, вадаёмы. Пабудовы эпохі Чандэла былі таксама знойдзены ў Дадхаае, Чандпуры, Мандапуры, Дэагархе , у наваколлях Джхансі .
Але ніводны з гэтых гарадоў нельга параўнаць з хараством Кхаджураха — сталіцы дзяржавы Чандэла. Тут было шмат вадаёмаў і высокіх храмаў, якія да гэтага часу вылучаюцца скульптурнай вытанчанасцю і архітэктурнай веліччу.
Першага вядомага прынца Чандэла звалі Харша. Ён спыніў уварванне Раштракутаў на Дэканскае пласкагор’е. За гэта Гуджара-Праціхары далі ім вялікі надзел зямлі ў раёне Кхаджураха ў 917 годзе.
Яго сын і паслядоўнік Ясаварман працягваў абараняць свае землі ад Раштракутаў і Палаў на ўсходзе Індыі. Згодна с захаваўшыміся апісаннямі ён пабудаваў у перыяд 930—50 гадоў храм Вішну і храм Лакшмана ў Кхаджураха. Дадзеныя храмы, акрамя рэлігійнага значэння павялічвалі моц і прэстыж дынастыі Чандэла. Ясаварман памер у 954 годзе.
Паслядоўнік Ясаврмана, яго сын Дханга (954—1002) падчас свайго доўгага і плённага праўлення адмовіўся ад апякунства Праціхара. Ён стварыў самую моцную на той момант дзяржаву ў цэнтральнай Індыі. Яго тэрыторыі распасціраліся ад Вадзішы да Гваліёра і ад Варанасі да Нармана.
Дханга быў магутным каралём і таленавітым заваёўнікам, а таксама любіў мастацтвы і архітэктуру. За час яго праўлення былі пабудаваны два храмы — Вішнаватх і Паршванатх.
Сын Дхангі — пераемнік Ганда абраў міралюбівы курс праўлення (1002—17). У гэты перыяд былі ўзведзены храм Джагадамбхі і храм у гонар бога Сур'і Чхітрагупта, абодва адносяцца да заходняй групы храмаў.
Пры Від'ядхары, сыне і пераемніку Гангі, дынастыя знаходзілася ў зеніце славы і багацця. Від'ядхара перамог не толькі арміі імперый Калачуры і Парамары, дзвюх самых моцных дзяржаў у цэнтральнай Індыі ў той перыяд, але таксама даў адпор знешняму заваёўніку Махмуду Газневі ў 1019 і 1922 гадах. Ён працягваў традыцыі пышнай храмавай архітэктуры. У час яго праўлення быў пабудаваны храм Кандар'я-Махадэві — самы вялікі, грандыёзны і велічны ў Кхаджураха.
Пасля смерці Від'яхара дынастыя Чандэла перажывала заняпад. Гэтаму спрыялі напады воінаў імперыі Калачураў і мусульманскіх захопнікаў. Рэлігійная сталіца — Кхаджураха шмат у чым страціла сваё значэнне. Апошнія правіцелі больш засяроджваліся на будаўніцтве фортаў, хаця храмы працягвалі ўзводзіць да XII стагоддзя.
Наступныя правіцелі імкнуліся адпавядаць пышнасці храма Кандар'я-Махадэваі і ўзводзілі меншыя па памеру але не менш вытанчаныя будынкі, такія храмы як Вамана, Адзінатха, Джавары, Чхатурбхуя і Дуладэа. Апошні датуецца першай паловай XII стагоддзя.
У 1335 годзе Кхаджураха апісаў вядомы арабскі падарожнік Ібн Батута, што пацвярджае яго значнасць і славу. Горад працягваў заставацца рэлігійнай сталіцай да апошніх дзён дынастыі Чандэла.