Чанша[2] — гарадская акруга ў правінцыі Хунань КНР, адміністрацыйны цэнтр правінцыі. Размешчаны на рацэ Сянцзян. Вільготны субтрапічны клімат са сярэднегадавой тэмпературай каля +17 ° С. Сярэднія месячныя тэмпературы вагаюцца ад 4,6 °C у студзені да +29 °C у ліпені. Гадавы ўзровень ападкаў — 1330 мм. Лета — працяглае і спякотнае, ападкі. Зіма — даволі засушлівая і кароткая; часам здараюцца маразы і тэмпература падае ніжэй 0 °C. Буйны прамысловы цэнтр паўднёвага Кітая. Чыгунка. Метрапалітэн (з 2014). Абаронны навукова-тэхнічны ўніверсітэт Народна-вызваленчай арміі Кітая, Міжнародны цэнтр культуры і мастацтва «Мэйсіху».
Зноскі