Чарадзей (тэлесерыял)

Чарадзей
англ.: Spellbinder
Жанр навуковая фантастыка на тэлебачанні[d] і фэнтэзійны тэлесерыял[d]
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская[1]
Колькасць сезонаў 1
Колькасць серый 26 (спіс эпізодаў)
Вытворчасць
Працягласць серыі 25 хв.
Трансляцыя
Тэлеканал Nine Network[d]
На экранах 9 студзеня 1995 — 4 ліпеня 1995
Спасылкі
IMDb ID 0112174

«Чарадзе́й» (англ.: Spellbinder), «Два све́ты» (польск.: Dwa światy) — фэнтэзійны падлеткавы навукова-фантастычны тэлесерыял супольнай аўстралійска-польскай вытворчасці, які выйшаў на экраны ў 1995 годзе. Рэжысёрам серыяла выступіў Ноэль Прайс, аўтарамі сцэнарыя — Марк Шырэфс і Джон Томсан.

Пасля серыяла «Чарадзей» быў выпушчаны другі серыял пад назвай «Чарадзей: Краіна Вялікага Дракона», у якім Хезэр Мітчэл і Рафал Звеж паўтарылі свае ролі Чарадзея Ашкі і яе вучня Грывана адпаведна.

Школьны клас знаходзіцца ў лагеры ў аўстралійскіх Блакітных гарах. Тут Пол Рэйналдс выпадкова трапляе ў паралельны сусвет[en], дзе існуе іерархічнае і меней тэхналагічнае грамадства. Пол заводзіць сяброўства з дзяўчынай на імя Рыяна.

Рыяніным сусветам кіруюць так званыя «Чарадзеі», якія маюць здольнасць кіраваць статычнай электрычнасцю. З дапамогай магнітнай левітацыі яны могуць уздымацца ў паветра на агромністых металічных машынах. Некаторыя з чарадзеяў карыстаюцца сваімі здольнасцямі ў благіх мэтах, адной з такіх валадароў з’яўляецца Ашка, якая хавае сваю сапраўдную прыроду.

Пол у спробе вярнуцца дадому выклікае гнеў Чарадзеяў на Рыяну, яе сям’ю і вёску. Пол і Рыяна вымушаныя хавацца, чакаючы, пакуль ягоныя сябры здолеюць вярнуць яго назад. У рэшце рэшт ён вяртаецца дадому, забіраючы з сабой і Рыяну, каб уратаваць яе ад пагоні. Пазней Пол пераносіць Рыяну назад у яе свет, але цяпер услед за ім у наш свет трапляе Ашка. Яна спрабуе атрымаць ад бацькі Пола больш магутныя даспехі, каб адолець іншых Чарадзеяў.

Пол раскрывае планы Ашкі, сябры і ягоны бацька дапамагаюць перадаць Ашку ў рукі Чарадзеяў. Рыяна становіцца новым вучнем чарадзея Корэана. Каб пазбегнуць наступных падобных выпадкаў, праход між сусветамі перакрываюць назаўжды.

Акцёрскі склад

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтарамі сцэнарыя серыяла выступілі Марк Шырэфс і Джон Томсан. Пры працы над сцэнарыем праводзілася вывучэнне навуковых пытанняў, звязаных з сюжэтам[2]. Так, электрамагнітныя тэхналогіі, якімі карыстаюцца чарадзеі, да некаторай ступені маюць рэальную аснову. Марк Шырэфс адзначае: «Калі ты ствараеш у сваім уяўленні свет, ты павінен быць перакананы, што ён праўдападобны. Таму даводзіцца прыкласці шмат намаганняў да таго, каб прыдумаць такі свет, і быць упэўненым, што ўсё выйшла лагічна»[2].

Здымкі праходзілі з 11 ліпеня па 15 кастрычніка 1994 года ў Польшчы і з 23 студзеня па 29 красавіка 1995 года ў Аўстраліі[3]. Месцамі здымкаў былі Кракаў, Пяскова-Скала, Замак Чоха[pl] і Замак Аградзенец[pl] (Польшча), а таксама Сідней і Блакітныя гары (Аўстралія)[3].

Спіс эпізодаў

[правіць | правіць зыходнік]
Назва Рэжысёр Сцэнарысты Дата прэм’еры
1 «Вялікі выбух» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан9 студзеня 1995 (1995-01-09)
Падчас школьнай паездкі за горад, каб убачыць сонечнае зацьменне, Пол Рэйнальдс і яго сябар Алекс вырашаюць разыграць дзвюх дзяўчынак са свайго класа, якія даследуюць «зачараваную» пячору, размешчаную ўсярэдзіне магнітных камянёў. Пол і Алекс хочуць напалохаць дзяўчынак, перапрануўшыся зданямі. Але кабель, па якім Пол слізгае, праходзіць занадта блізка да ліній электраперадач, выклікаючы электрычны скачок, які адкрывае партал. Пол з цікаўнасці падыходзіць да яго і, убачыўшы нешта на другім баку, перасякае праход. Затым ён аказваецца перад металічнай вежай. Заінтрыгаваны загадкавым прадметам, ён бярэ яго ў рукі, і праход зачыняецца. Такім чынам, Пол апынуўся ў пастцы іншага свету. 
2 «Дзе я?» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан16 студзеня 1995 (1995-01-16)
 
3 «Пошук дарогі дадому» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан23 студзеня 1995 (1995-01-23)
 
4 «Гэта не магія, гэта навука» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан30 студзеня 1995 (1995-01-30)
 
5 «Сакрэты» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан6 лютага 1995 (1995-02-06)
 
6 «Пакажы мне свой свет» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан13 лютага 1995 (1995-02-13)
 
7 «Парахавая змова» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан20 лютага 1995 (1995-02-20)
 
8 «Таямніцы Чарадзееў» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан27 лютага 1995 (1995-02-27)
 
9 «Лабірынт» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан6 сакавіка 1995 (1995-03-06)
 
10 «Адчайныя меры» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан13 сакавіка 1995 (1995-03-13)
 
11 «Энергетычны цэнтр» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан20 сакавіка 1995 (1995-03-20)
 
12 «Чарадзей Джэк» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан27 сакавіка 1995 (1995-03-27)
 
13 «Апошні выклік» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан4 красавіка 1995 (1995-04-04)
 
14 «Згублены і знойдзены» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан11 красавіка 1995 (1995-04-11)
 
15 «Гасціннасць» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан18 красавіка 1995 (1995-04-18)
 
16 «Выкраданне» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан25 красавіка 1995 (1995-04-25)
 
17 «Траянскія ірыскі» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан2 мая 1995 (1995-05-02)
 
18 «Бяжым!» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан9 мая 1995 (1995-05-09)
 
19 «Уз’яднанне» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан16 мая 1995 (1995-05-16)
 
20 «Уварванне іншапланецян» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан23 мая 1995 (1995-05-23)
 
21 «Паляванне на Ашку» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан30 мая 1995 (1995-05-30)
 
22 «Клаўнада» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан6 чэрвеня 1995 (1995-06-06)
 
23 «Высокатэхналагічныя даспехі» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан13 чэрвеня 1995 (1995-06-13)
 
24 «Чарадзей у доме» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан20 чэрвеня 1995 (1995-06-20)
 
25 «Сняданак чэмпіёнаў» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан27 чэрвеня 1995 (1995-06-27)
 
26 «Палёт» Ноэль ПрайсМарк Шырэфс і Джон Томсан4 ліпеня 1995 (1995-07-04)
 

У 1997 годзе серыял займеў другую часту — «Чарадзей: Краіна Вялікага Дракона» — у якой Хезэр Мітчэл[en] і Рафал Звеж[pl] вярнуліся да роляў Чарадзея Ашкі і яе вучня Грывана адпаведна. Сцэнарысты серыяла сцвярджаюць, што прадзюсар выказваў думку пра магчымы трэці сезон, падзеі якога меліся адбывацца ў Перу, а таксама пра асобны фільм у сусвеце Чарадзеяў[2]. Тым не менш, гэтыя планы не ажыццявіліся. У 2013 годзе партал «Collider[en]» у рубрыцы «Галівуд! Адаптуй гэта» падымаў пытанне пра неабходнасць зрабіць рымейк серыяла[4], аднак на дадзены момант гэтага таксама не адбылося.

  1. fernsehserien.de Праверана 20 чэрвеня 2020.
  2. а б в George Ivanoff. Parallel Worlds and Future Times // Frontier: The Australian Science Fiction Media Magazine. — November 1997 — February 1998. — В. 9.
  3. а б DWA ŚWIATY (англ.). Filmweb[en]. Праверана 17 лютага 2024.
  4. Dave Trumbore. Hollywood! Adapt This: SPELLBINDER (англ.). Collider[en] (7 красавіка 2013). Праверана 17 лютага 2024.