Чараўнік двухлісты | |||||||||||||||||||||
Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Чараўнік двухлісты[1][2] (Platanthera bifolia) — від шматгадовых травяністых клубневых раслін з роду Чараўнік (Platanthera) сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Навуковая назва роду, Platanthera, паходзіць ад гречаскіх слоў platis («шырокі») і antera («пылковы мяшок») і тлумачыцца асаблівасцю формы пыльніка прадстаўнікоў гэтага роду. Відавы эпітэт, bifolia (лац.: bi — «дву(х)…» і folius — «ліст»), тлумачыцца характэрнымі для раслін гэтага віду двума буйнымі прыкаранёвымі лістамі.
У сінаніміку віду ўваходзяць наступныя назвы:
Чараўнік двухлісты. Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
|
Беларускія назвы: чараўнік двухлісты, чараўнік[3][4], прычар[5], зяполькі, каманішнік, любка[6].
Чараўнік двухлісты — шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20-60 см з двума непадзеленымі каранёвымі клубнямі[2]. Некаторыя вырастаюць да 60 см. Кожны год вырастае новы замяняючы клубень. Тубероід яйкападобна патоўшчаны, адцягнены ў каранёвы канчатак.
Лісце: прыкаранёвыя — два, рэдка адзін ці тры лісты, размяшчаюцца амаль супратыўна, ля аснавання звужаныя ў хвосцік, які пераходзіць у похву, збліжаныя, тупыя даўгавата-зваротнаяйкападобныя, светла-зялёнага колеру, льсняныя, дасягаюць у даўжыню 8-22 см, у шырыню 3-6 см; сцябловыя — адзін-тры лісты, дробныя, сядзячыя, ланцэтныя.
Суквецце — рэдкі цыліндрычны колас, дасягае 20 см у даўжыню, складаецца з 8-40 кветак. Кветкі — з белымі, злёгку зялёнымі на канцах калякветнікамі; губа вузкая лінейная або ланцэтная, 12 мм даўжынёй, пры аснаванні без грудаў над сярэдняй жылкай; з паралельнымі пылавікамі 2 мм даўжынёй. Шпорац тонкі, злёгку выгнуты, на канцы завостраны, гарызантальны або накіраваны коса ўверх. Прыліпальцы круглявыя. Палінарый карацей 2,5 мм. Кветкі валодаюць моцным прыемным водарам (асабліва вечарам і ноччу або пры пахмурным надвор’і)[2]. Цвіце ў чэрвені — ліпені[2].
Плоданасіць у жніўні — верасні.
Шырока расце па ўсёй Еўропе, а таксама ў Малой Азіі і на Каўказе.
На тэрыторыі Расіі чараўнік двухлісты расце ў еўрапейскай частцы, Заходняй і Усходняй Сібіры па ўсёй лясной паласе.
У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі, але не шматліка[2].
Жыве ў светлых іглічных, лісцяных і змешаных лясах на палянах і ўзлесках[2].
Да глебаў непатрабавальны.
З-за масавага збору на букеты амаль цалкам знік паблізу буйных населеных пунктаў.
Расліна са старажытных часоў ўжываецца ў народнай медыцыне[7]. Адвар каранёў ужываецца пры зубным болю, ліхаманцы, жаночых хваробах, гнайніках, пры атручваннях ядамі, захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, паносах, запаленні мачавога пузыра, нервовых знясіленнях, запаленчых агменях, ранах[2]. З клубняў робяць прэпарат салеп[2].
З расцёртых ў муку і звараных з мёдам высушаных клубняў на Усходзе рыхтуюць напой, які вельмі шануецца. На Каўказе клубні клалі ў супы, рабілі з іх жэле, размолвалі ў муку[7].
У ветэрынарыі можна выкарыстоўваць як ахінальнае пры страўнікава-кішачных захворваннях[7].
Паколькі расліна занесена ў спіс відаў, якія маюць патрэбу ў ахове, нарыхтоўка каранёў забароненая.
Вельмі дэкаратыўная, часта ў месцах натуральнага вырастання збіраецца на букеты, можа вырошчвацца як садовая расліна.
Чараўнік двухлісты: лісце, кветка, плады
|
Культывуецца лёгка. Чараўнік высаджваюць ў друзлую глебу, багаты перегной, у цені кустоў. Ён нядрэнна разрастаецца і кожнае лета радуе пяшчотнымі кветкамі і тонкім духмяным пахам.
Зацвітае на 11-м годзе; апыляецца начнымі матылькамі. Працягласць жыцця — да 27 гадоў. Сцыяфіт, да вільгаці не пераборлівы.
Занесена ў Чырвоную кнігу Украіны[8]. Ахоўваецца ў прыродных запаведніках, Карпацкім біясферным запаведніку . Трэба ажыццяўляць кантроль за станам папуляцый.
У 1999 годзе Нацыянальны банк Украіны выпусціў дзве памятныя манеты : наміналам 2 грыўні з нейзільберу і наміналам 10 грыўняў са срэбра з выявай чараўніка двухлістага на Рэверсе.