Чараўнік зеленакветкавы | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Platanthera chlorantha (Cust.) Reichenb., 1828 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Чараўнік зеленакветкавы[3] (Platanthera chlorantha) — від шматгадовых травяністых раслін роду Чараўнік (Platanthera) сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Шматгадовая травяністая расліна з 2 прадаўгавата-яйкападобнымі клубнямі і прамым голым сцяблом вышынёй 30—60 см[4].
У ніжняй частцы сцябла 2 буйныя (даўжынёй 8—18 см), прадаўгавата-адваротнаяйкападобныя або эліптычныя, голыя глянцавыя лісты, звужаныя ў крылатыя чаранкі; вышэй іх — 1—3 дробныя ланцэтныя лісцікі[4].
Кветкі зеленавата-белыя, амаль без паху, сабраны ў рыхлае, шматкветкавае, цыліндрычнае коласападобнае суквецце даўжынёй 6—25 см. Губа суцэльная, лінейная; шпорац на канцы булавападобны[4].
Сярэднееўрапейскі прэбарэальны рэліктавы від. Агульнае распаўсюджванне: Скандынавія і Атлантычнае ўзбярэжжа Еўропы, Цэнтральная і Усходняя Еўропа, заходняе Міжземнамор’е, Балканы і Малая Азія, Закаўказзе[4].
У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўночнай і паўночна-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы. Расце асобнымі экземплярамі або невялікімі групамі.
У Расіі распаўсюджана ў еўрапейскай часткі Расіі (Ладажска-Ільменскі, Верхне-Волжскі, Волжска-Данскі раёны[4]) і на Каўказе (Перадкаўказзе і Дагестан[4]).
Расце па лісцяных і змяшаных лясах, хмызняках (у Крыме і на Каўказе асабліва часта ў букавых лясах[4]).
Цвіце ў чэрвені-ліпені (па іншых дадзеных, у маі — чэрвені [4]), пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае.
Дэкаратыўная і лекавая расліна.
Клубні чараўніка зеленакветкавага, як і клубні ятрышнікаў, ужываюцца ў медыцыне пад імем «салепу»[4].
У ГБС вегетуе з кастрычніка па верасень. Цвіце ў чэрвені. Не плоданасіць[5].
Адрозненні ў форме кветак. Злева направа: чараўнік двухлісты (Platanthera bifolia), чараўнік гібрыдны, чараўнік зеленакветкавы
|
Від Чараўнік зеленакветкавы ўваходзіць у род Чараўнік (Platanthera) сямейства Архідных (Orchidaceae).
яшчэ 5 трыб | яшчэ ≈120 відаў | ||||||||||||
падсямейства Архідныя | род Чараўнік | ||||||||||||
сямейства Архідныя | трыба Архідныя, ці Ятрышнікавыя (Orchideae) | від Чараўнік зеленакветкавы | |||||||||||
яшчэ 4 падсямействы (згодна Сістэме APG II) | яшчэ больш 30 родаў | ||||||||||||
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |