Чараўнік краіны Оз | |
---|---|
англ.: The Wonderful Wizard of Oz англ.: The Wizard of Oz[1] | |
![]() | |
Жанр | children's story[d] і фэнтэзі |
Аўтар | Лаймэн Фрэнк Баум |
Мова арыгінала | амерыканскі варыянт англійскай мовы |
Дата напісання | 1900 |
Дата першай публікацыі | 1900 |
Цыкл | Oz book series[d] |
Ілюстратар | William Wallace Denslow[d] |
Прысвечаны | Maude Gage Baum[d] |
Наступны | The Marvelous Land of Oz[d] |
Персанажы | Dorothy Gale[d], Wizard of Oz[d], Scarecrow[d], The Tin Man[d], The Cowardly Lion[d], Wicked Witch of the West[d], Glinda[d], Good Witch of the North[d], Munchkin[d], Toto[d] і Winged monkeys[d] |
![]() |
Чараўнік краіны Оз (англ.: The Wonderful Wizard of Oz) — дзіцячая аповесць-казка амерыканскага пісьменніка Лаймэна Фрэнка Баума, выдадзеная ў 1900 годзе. У краінах былога СССР, Польшчы і ГДР яе сюжэт шырока вядомы па аўтарскім пераказе Аляксандра Волкава — «Чараўніку Ізумруднага горада».
Дзяўчынка Дораці Гейл жыве ў Канзасе. У яе няма бацькоў. Дзядзька Генры і Цётка Эм, якія яе даглядаюць — людзі, стомленыя цяжкай працай і шэрым жыццём на ферме, яны ніколі не ўсміхаюцца.
Аднойчы магутны ураган падхоплівае Дораці разам з маленькім дамком, у якім яна жыла, і адносіць у чароўную краіну, дзе жывуць маленькія чалавечкі. Дамок зваліўся на паляну і забіў злую Чараўніцу Поўдня. Тады добрая Чараўніца Поўначы патлумачыла дзяўчынцы, што вярнуць яе дадому зможа толькі Чараўнік краіны Оз, які жыве ў Ізумрудным горадзе. На развітанне фея пакінула на лбе Дораці пацалунак, які ахоўваў яе ад небяспекі.
Дарогай дзяўчынка сустрэла жывое пудзіла, якое звалі Страшыдлам, Ніка Алавянага Дрывасека (Tin Woodman, Волкаў у сваім перакладзе назваў яго Жалезным Дрывасекам) і Баязлівага Льва. Першаму не хапала мазгоў, другому — сэрца, трэцяму — смеласці.
Пасля шматлікіх прыгод яны апынуліся ў Ізумрудным Горадзе, але Чараўнік дае ім заданне знішчыць злую Чараўніцу Захаду. Калі яны гэта адольваць, высвятляецца, што Чараўнік краіны Оз на праўдзе падманшчык. Але, нягледзячы на гэта, ён ужывае свой талент і жывы розум, і сябры Дораці атрымліваюць мозг, сэрца і смеласць. Але вярнуць у Казнас Дораці чараўнік не здолеў, і таму дзяўчынка мусіла накіравацца разам з сябрамі да добрай Чараўніцы Поўдня. Дарогай яны наведалі Фарфоравую краіну і горы, дзе жылі чалавечкі са страляючымі галовамі.
Пад канец яны дабраліся да краіны, дзе жыла добрая Чараўніца Поўдня, і тая дапамагла Дораці вярнуцца ў Канзас — шэры, запылены, але родны і любімы.
Урывак Чараўніка Краіны Оз (The Wonderful Wizard of Oz) у перакладзе з англійскай Сяржа Мядзведзева на сайце «ПрайдзіСвета».
У 1939 годзе савецкі матэматык і пісьменнік Аляксандр Волкаў у межах практыкі пераклаў «Чараўніка краіны Оз» на рускую мову. У першым выданні паведамлялася, што аповесць з’яўляецца перапрацоўкай амерыканскай казкі «Мудрэц з краіны Оз». У пазнейшых выданнях гэтая інфармацыя не змяшчалася. Волкаў унёс у сюжэт лакальныя змены:
Сам Волкаў апісваў перапрацоўку наступным чынам:
«Выдуманая Баўмам чароўная краіна і радзіма Гудвіна, і наогул увесь свет, у якім жывуць і дзейнічаюць героі яго казак, — усё гэта вельмі падобна на знаёмы пісьменніку капіталістычны свет, дзе дабрабыт меншасці будуецца на эксплуатацыі, падмане большасці. Таму і Гудвін бачыў у падмане жыхароў чароўнай краіны адзіны шлях выратавання»[2].
«Я значна скараціў кнігу, выціснуў з яе ваду, вытравіў тыповую для англасаксонскай літаратуры мяшчанскую мараль, напісаў новыя часткі, увёў новых герояў. … Дзве часткі, якія замаруджвалі дзеі і не былі проста звязаны з сюжэтам, я выкінуў»[3].