Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Чарка́сы (укр.: Черкаси) — горад в Украіне, цэнтр Чаркаскага раёна і Чаркаскай вобласці.
Вядомыя з 1394 года ў складзе Кіеўскага княства. Пасля Люблінскай уніі ў складзе Каралеўства Польскага. З 1648 года — цэнтр Чаркаскага казацкага палка. Паводле Андрусаўскага перамір’я 1667 года засталіся ў складзе Польшчы.
З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі; з 1795 года — павятовы горад, з 1797 года — у Кіеўскай губерні.
З 1932 года раённы цэнтр Кіеўскай вобласці. З 22 жніўня 1941 па 14 снежня 1943 года Чаркасы былі акупаваны нямецкімі войскамі. З 1954 года — абласны цэнтр.