Чарлз Грылі Абат | |
---|---|
Charles Greeley Abbot | |
![]() | |
Дата нараджэння | 31 мая 1872[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 снежня 1973[1][2][…] (101 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Lillian Elvira Moore Abbot[d] і Virginia Andes[d] |
Род дзейнасці | астраном, астрафізік |
Навуковая сфера | астрафізіка[4] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Чарлз Грылі Абат (англ.: Charles Greeley Abbot, 31 мая 1872 — 17 снежня 1973) — амерыканскі астраном, спецыяліст па фізіцы Сонца і па вывучэнні і выкарыстанні сонечнай энергіі. Член Нацыянальнай АН у Вашынгтоне.
Даследаваў інфрачырвоную частку сонечнага спектру. Рабіў вызначэнні сонечнай пастаяннай, даследаваў размеркаванне энергіі ў спектры Сонца і зорак сканструяванымі ім спектрабаламетрам і радыёметрам. У 1895 г. скончыў Масачусецкі тэхналагічны інстытут. У 1907—1944 дырэктар Смітсанаўскай астрафізічнай абсерваторыі; а ў 1928—1944 — сакратар Смітсанаўскага інстытута.