Сын заслужанага генерала, якому ў 1806 годзе быў падараваны графскі тытул. Чарлз ў тым жа годзе займаў пасаду Першага Лорда Адміралцейства. Вучань Шэрыдана і Чарлза Фокса, пасля смерці якога стаў партыйным лідарам і атрымаў партфель міністра замежных спраў. Наступныя 23 гады знаходзіўся ў апазіцыі.
У 1830 г. змяніў герцага Велінгтона ў якасці прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі. Дамогся адмены гандлю рабамі ў Брытанскай імперыі. У 1832 г. правёў буйную выбарчую рэформу, якая змяніла аблічча палітычнай сістэмы Вялікабрытаніі.