Чарлз Леанард Вулі | |
---|---|
англ.: Leonard Woolley | |
Дата нараджэння | 17 красавіка 1880[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 1960[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | George Herbert Woolley[d][3] |
Маці | Sarah Cathcart[d][3] |
Жонка | Katharine Woolley[d][3] |
Род дзейнасці | антраполаг, археолаг, асірыёлаг |
Навуковая сфера | археалогія |
Навуковая ступень | бакалаўр і магістр мастацтваў[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чарлз Леанард Вулі (англ.: Charles Leonard Woolley; 17 красавіка 1880, Лондан — 20 лютага 1960, Лондан) — англійскі археолаг.
У 1907—1912 гг. удзельнічаў у раскопках у Нубіі, у 1912—1914 гг. і ў 1919 годзе — у раскопках Кархеміша на Еўфраце. У 1921—1922 гг. кіраваў раскопкамі ў Тэль-эль-Амарне (Эль-Амарна). У 1922—1934 гг. кіраваў працамі англа-амерыканскай археалагічнай экспедыцыі ва Уры, дзе былі адкрыты архіў храмавай гаспадаркі (28 ст. да н.э.), Царскія грабніцы I дынастыі Ура, шэраг храмаў, архіў царскай гаспадаркі III дынастыі Ура і шматлікія надпісы. Раскопкі ў Уры дазволілі аднавіць агульныя рысы гісторыі гэтага горада-дзяржавы. У 1936—1939 і 1946—1949 гг. Вулі вёў раскопкі Алалаха ў Турцыі.