Чарлз Райт Мілс | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | сацыёлаг, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 28 жніўня 1916[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 сакавіка 1962[1][2][…] (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | cwrightmills.org |
![]() |
Чарлз Райт Мілс (англ.: Charles Wright Mills; 28 жніўня 1916, Уэйка, штат Тэхас, ЗША — 20 сакавіка 1962) — амерыканскі сацыёлаг і публіцыст.
Скончыў Тэхаскі ўніверсітэт (1939). 3 1956 прафесар Калумбійскага ўніверсітэта.
Паслядоўнік М. Вебера і К. Мангейма, зведаў уплыў ідэй К. Маркса, аднак лічыў яго тэорыю «ўстарэлай». Распрацаваў тэорыю сацыяльнага канфлікту, у якой вызначыў асноўныя праблемы, вырашэнне якіх будзе садзейнічаць стабілізацыі грамадства. У процівагу марксізму вылучыў канцэпцыю «пануючай эліты», да якой адносіў палітычныя, эканамічныя і ваенныя колы, якія ўдзельнічаюць у прыняцці важнейшых рашэнняў і ўтвараюць адзіную «карпарацыю багацця» ў амерыканскім грамадстве. Пастаянная цэнтралізацыя ўлады і мэтанакіраванае павелічэнне ваенных расходаў даюць магчымасць, паводле Мілса, гаварыць аб «ваенным дэтэрмінізме», што, на яго думку, больш правільна, чым «эканамічны дэтэрмінізм» Маркса. Надзею на гуманізацыю грамадства звязваў з інтэлігенцыяй, якая здольна валодаць «сацыялагічным уяўленнем» (здольнасцю разумець працэсы, што адбываюцца ў грамадстве). Крытыкаваў эмпірызм амерыканскай сацыялогіі і т.зв. «высокую тэорыю» Т. Парсанса, заклікаў да стварэння новай сацыялогіі. Зрабіў значны ўплыў на фарміраванне ідэалогіі «новых левых» у ЗША.