Чарлз Таўнсенд | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 снежня 1863 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 сакавіка 1944[1] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | заолаг, энтамолаг |
Навуковая сфера | дыптэралогія[d] |
Альма-матар |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Townsend».
|
Чарлз Генры Тайлер Таўнсенд (англ.: Charles Henry Tyler Townsend; 5 снежня 1863 — 17 сакавіка 1944) — амерыканскі энтамолаг, які спецыялізаваўся на тахінах. Працаваў у ЗША і Бразіліі, некаторы час быў куратарам музея на Ямайцы. Усё жыццё збіраў калекцыю мух і апублікаваў мноства работ па энтамалогіі. Апісаў 1491 род і 1555 відаў.
Як сістэматык валодаў супярэчлівай рэпутацыяй. Яго называлі эксцэнтрычнай асобай. Вучоны любіў «пладзіць» роды, якія змяшчаюць па адным віду кожны і дапускаў асабістыя нападкі на калег, якія такі падыход крытыкавалі. Яго magnum opus стала праца «Manual of Myiology», якая ўтрымлівала 3760 старонак. Пры гэтым апошнія два тамы былі прысвечаны не энтамалогіі, але меркаванням аўтара адносна Месяца, развіцця людзей і прыроды гравітацыі[2][3].
Мірна памёр у сваім доме ў Ітакуакесетубе , Бразілія.
Жонка Таўнсенда памерла ў 1903 годзе. Дзяцей ён пакінуў сваякам.