Чарнагора | |
---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чарнагора (укр.: Чорногора) — горны масіў Усходніх Карпат, да якога належыць Гаверла (2061 м) — найвышэйшы пункт Украіны.
Знаходзіцца ў межах Закарпацкай і Івана-Франкоўскай абласцей. Цягнецца на 40 км паміж далінамі рэк Чорная Ціса, Белая Ціса і Чорны Чэрэмош.
Чарнагора — крутасхілае сярэднягор’е, над якім узнімаюцца вяршыні галоўнага хрыбта. Складаецца пераважна з флішу, месцамі маюцца выхады вулканічных парод. Схілы глыбока рассечаныя, у верхняй частцы выражаны альпійскі рэлеф з ледавіковымі формамі (карамі, трогамі, цыркамі). Пашыраны каменныя асыпкі.
Схілы ўкрыты яловымі і букавымі лясамі, на вяршынях — паланіны.
Аб’ект турызму.