Чарнагорыя і еўра

     Еўразона      Краіны ЕС, якія не ўваходзяць у еўразону

Чарнагорыя не мае ўласнай валюты. З 1996 года нямецкая марка была дэ-факта валютай ва ўсіх прыватных і банкаўскіх аперацыях[1]. Яна ж была афіцыйна прынята ў якасці валюты Чарнагорыі ў лістападзе 1999 года[2][3]. Марка была заменена на еўра ў 2002 годзе без якіх-небудзь пярэчанняў ад Еўрапейскага цэнтральнага банка[4].

Еўрапейская камісія і ЕЦБ з тых часоў неаднаразова выказвалі сваю незадаволенасць аднабаковым выкарыстаннем еўра ў Чарнагорыі. Так, Амелія Торэс, прэс-сакратар Еўрапейскай камісіі, заявіла: «Умовы для прыняцця еўра зразумелыя. Гэта азначае, перш за ўсё, сяброўства ў ЕC»[5]. Працэс стабілізацыі і асацыяцыі ЕС дэкларуе, што «аднабаковае ўвядзенне еўра не сумяшчальна з Дамовай»[6].

ЕС настойвае на строгім выкананні крытэраў канвергенцыі (напрыклад, удзел не менш за 2 гадоў у сістэме ERM), якія не падлягаюць абмеркаванню да прыняцця еўра, але якія не былі выкарыстаны, каб спыніць аднабаковае выкарыстанне еўра ў Чарнагорыі[5][7]. ЕС выказваў занепакоенасць з нагоды дзяржаўнага доўгу Чарнагорыі, які да 2011 года вырас да 57 працэнтаў ВУП.

Чыноўнікі з Цэнтральнага банка Чарнагорыі неаднаразова паказвалі на тое, што еўрапейскія інстытуты чакаюць ад іх выразнага выканання правілаў ERM, асабліва ў сувязі з працэсам ўступлення Чарнагорыі ў ЕС[7][2]. Нікола Фабрыс, галоўны эканаміст Цэнтральнага банка Чарнагорыі, заявіў, што сітуацыя была іншай, калі Чарнагорыя прыняла еўра, і іншыя дзяржавы, якія разглядаюць магчымасць аднабаковага ўвядзення еўра (напрыклад, Боснія і Герцагавіна), сутыкнуцца з санкцыямі з боку ЕС, і працэс іх ўступлення будзе прыпынены, калі яны гэта зробяць.

17 снежня 2010 года Чарнагорыі быў прадастаўлены статус кандыдата на ўступленне ў Еўрапейскі саюз. Чакаецца, што гэтае пытанне будзе вырашана шляхам перамоўнага працэсу[8]. ЕЦБ заявіў, што наступствы аднабаковага прыняцця еўра будуць прапісаныя не пазней магчымых перамоваў аб далучэнні да ЕС[6]. Дыпламаты мяркуюць, што наўрад ці Чарнагорыя будзе вымушана вывесці еўра са звароту ў сваёй краіне[4]. Радое Жугіч, міністр фінансаў Чарнагорыі, заявіў, што «было б надзвычай эканамічна нерацыянальна вярнуцца да нашай уласнай валюты, а затым пазней зноў вярнуцца да еўра»[9]. Замест гэтага ён спадзяецца, што Чарнагорыі будзе дазволена захаваць еўра і паабяцаў, што «урад Чарнагорыі прыме некаторыя пэўныя элементы, якія павінны выканаць умовы для далейшага выкарыстання еўра, напрыклад, прыняцце фіскальных правілаў».

У адрозненне ад афіцыйных членаў еўразоны, Чарнагорыя не чаканіць манеты і таму не мае ўласнага нацыянальнага дызайну.

Зноскі

  1. Montenegro's euro challenge. BBC (3 студзеня 2002). Праверана 17 лістапада 2007.
  2. а б "Montenegro Warns Against Unilateral Euro Adoption (Update1)". Bloomberg. 2009-04-21. Праверана 2011-09-09.
  3. ideas.repec.org: «The History of Money in Montenegro», by Nikos Fabris. Journal of Central banking Theory and Practice v4 n1 p5-18
  4. а б EU to question Montenegro's use of euro (8 кастрычніка 2007). Праверана 19 лютага 2013.
  5. а б "EU warns Montenegro over Euro". B92. 2007-10-10. Праверана 2011-09-09. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 26 красавіка 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 26 красавіка 2021.
  6. а б Montenegro heading for EU membership(недаступная спасылка) (24 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2013. Праверана 19 лютага 2013.
  7. а б EU prijeti Crnoj Gori ukidanjem eura: Niste sposobni za našu valutu (харв.). Index.hr (1 чэрвеня 2011). Праверана 9 верасня 2011.
  8. "EU warns Montenegro over Euro". 2007-10-10. Праверана 2011-09-09. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 26 красавіка 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 26 красавіка 2021.
  9. Montenegro's peculiar path to EU membership (7 лютага 2013). Праверана 19 лютага 2013.