Чарнакорань | |||||||||||||||||||
![]() Чарнакорань прысадзісты (Scorzonera humilis) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Scorzonera L., 1753 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||||
|
Чарнакорань[2][3] (Scorzonera) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). Распаўсюджаныя ад Міжземнамор’я да Усходняй Азіі, галоўным чынам у засушлівых рэгіёнах. Колькасць відаў — каля двухсот.
Найбольш вядомы від — скарцанера (Scorzonera hispanica): у многіх краінах гэта расліна культывуецца як гародніна.
Навуковая назва роду паходзіць ад італ.: scorzonera ад італ.: scorza — «кара» і nera — «чорная», што ставіцца да чорнай вонкавай афарбоўкі каранёў чарнакораню. Па іншай версіі, гэта назва паходзіць ад Escorzonera — іспанскай назвы віду скарцанера (Scorzonera hispanica), утворанага ад ісп.: escorzon «ядавітая змяя, змяіны яд», корань ўжываецца ў Іспаніі як сродак супраць укусу змей. Альбо ў пачатку XVII стагоддзя ад італ.: scorzone, вытворнага ад лац.: curtio — «ядавітая змяя», ад яду якой ратавала гэта расліна.
Прадстаўнікі роду — двухгадовыя[3] і шматгадовыя[3] травяністыя расліны, часам паўкусты. Карані часта патоўшчаныя, верацёнападобнай або клубнепадобнай формы, у многіх відаў — ядомыя[3].
Лісце чаргаванае, лінейнае або лінейна-ланцэтнае, з суцэльным краем.
Кветкі жоўтыя, радзей ружовыя, язычковыя, сабраны ў кошыкі і акружаны некалькімі пластамі абгорткі з няроўнымі, зялёнымі чарапіцава размешчанымі лісточкамі; вонкавыя — яйкападобныя, унутраныя — ланцэтныя, па краях перапончатыя.
Сямянкі лінейна-цыліндрычныя, з папусам, які складаецца з рыжаватых пёрыстых валасінак, унутраная частка якіх мае працяг у выглядзе больш ці менш кароткага вышчэрбленага асцюка.
З’яўляецца кармавой раслінай для жукоў Agapanthia fallax.
Род Чарнакорань уваходзіць у падтрыбу Scorzonerinae трыбы Cichorieae падсямейства Cichorioideae сямейства Астравыя (Asteraceae) парадку Астракветныя (Asterales).
яшчэ 12 семейств (па Сістэме APG II) | ||||||||||||
каля 200 відаў | ||||||||||||
парадак Астракветныя | род Чарнакорань | |||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Астравыя | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 1900 родаў | |||||||||||
Род Чарнакорань уваходзіць у падтрыбу Scorzonerinae трыбы Cichorieae падсямейства Cichorioideae сямейства Астравыя (Asteraceae) парадку Астракветныя (Asterales).
Налічваецца 199 відаў[4], у тым ліку каля ста — на тэрыторыі былога СССР, некаторыя з іх: