| |||
Водары і квантавыя лікі:
Камбінацыі:
Гл. таксама: |
«Чаро́ўнасць» (англ.: charm, руск.: очарование) у фізіцы часціц — спецыфічны адытыўны квантавы лік, які характарызуе адроны ці кваркі.
Часціцы з ненулявым значэннем чароўнасці называюцца «зачарава́нымі» і маюць прынцыповае значэнне для праверкі тэарэтычных палажэнняў квантавай хромадынамікі.
Чароўнасць захоўваецца ў моцных і электрамагнітных узаемадзеяннях; у распадах «зачараваных» часціц, якія адбываюцца за кошт слабага ўзаемадзеяння, чароўнасць змяняецца на адзінку.