Шматгадоваятравяністая, калючая, рэдка апушаная, светла-зялёная расліна вышынёй 0,3—1,5[2] м. Корань верацёнападобны. Сцябло прамое, баразнаватае, крылатае, простае або разгалінаванае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае, скурыстае, жорсткае, простае, выемчата-перыстарадзельнае, да 20 см у даўжыню, сядзячае, з моцнымі жоўтымі калючкамі даўжынёй да 8[2] мм па краі. Ніжняе лісце рана ападае[2]. Кветкавыя кошыкі адзіночныя або па 2—3 на кароткіх калючых кветаносах, амаль шарападобныя, да 3 см у дыяметры, малінавага ці цёмна-ружовага колеру. Плод — крыху рабрыстая, шэра-аліўкавая сямянка з чубком.