Чартапалох кучаравы

Чартапалох кучаравы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carduus crispus L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35786
NCBI  324586
EOL  469130
GRIN  t:316602
IPNI  188569-1
TPL  gcc-9759; gcc-114410

Чартапало́х кучаравы[3] (Carduus crispus) — від кветкавых травяністых раслін роду Чартапалох сямейства Астравыя (Asteraceae).

Народныя назвы: бадзюлі, будзяк, калючка, растроп, дзядоўнік[4][5][6][7][8][9].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934
Bombus lapidarius на чартапалоху кучаравым}

Шматгадовая расліна вышынёй 0,5—2 м з прамым, галінастым, да самых кошыкаў крылата-калючым сцяблом. Лісце мяккае, знізу бела- або шарсціста-лямцавае, выемчата-зубчастае ці лопасцевае, з мяккімі калючкамі даўжынёй не больш 3 мм. Ніжняе лісце даўжынёй да 20 см, шырынёй 10—15 см, на крылатым чаранку даўжынёй да 10—12 см. Кветкавыя кошыкі дыяметрам 1,5—5 см, пурпуровыя, рэдка ружовыя, белыя, па 2—4 скучаныя на верхавінках сцябла і галінак, не панікаюць у час цвіцення. Сямянкі шараватыя (1 расліна дае да 6500 сямянак).

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных (Індыя) абласцях Еўразіі[10]. Натуралізавалася на тэрыторыі Нарвегіі і Паўночнай Амерыкі[10]. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[11]. На тэрыторыі Беларусі цвіце ў чэрвенікастрычніку.

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая і меданосная расліна. Пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 31. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  6. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. — Спб, 1870.
  7. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929.
  8. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. — Смоленск, 1914
  9. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь — Спб, 1878.
  10. а б Taxon: Carduus crispus L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  11. Чертополох курчавый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Чертополох курчавый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)