Чартапалох паніклы

Чартапалох паніклы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carduus nutans L., Sp. Pl. 2: 821 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35787
NCBI  92906
EOL  469131
GRIN  t:104109
IPNI  188890-1
TPL  gcc-41225

Чартапало́х паніклы[1][2] (Carduus nutans) — від кветкавых травяністых раслін роду Чартапалох сямейства Астравыя.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Двухгадовая травяністая калючая расліна вышынёй 0,5—1[2] м. Сцябло (адно або некалькі) прамое, галінастае, крыху баразнаватае, калючае, крылатае, павуцініста апушанае. Корань верацёнападобны. Лісце ярка-зялёнае, да 20 см у даўжыню, простае, перыстанадрэзанае, апушанае, з калючкамі па краі. Ніжняе лісце з чаранкамі, астатняе — сядзячае. Кветкавыя кошыкі ярка-пурпуровыя, адзіночныя, шарападобнай формы, 3—7 см у дыяметры, на бела-лямцавым кветаносе, панікаюць у час цвіцення. У кожным кошыку да трубчастых 100 кветак пурпуровага або ружовага колеру. Плодсямянка з чубком даўжынёй 11–16 мм. Адна расліна дае да 3700 сямянак[2].

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс), натуралізавалася ў Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Паўднёвай Амерыцы (Чылі)[3]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф і эўтроф[4]. Расце ў стэпах, на сухіх лугах, узлесках, камяністых россыпах, аблогах, пустках, агародах і пашах, каля дарог. Цвіце ў чэрвеніліпені[2].

Паводле сайта The Plant List:

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 31. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Taxon: Carduus nutans L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  4. Чертополох поникающий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)