Чатануга
| ||||||||||||||||||||||||||
Чатануга (англ.: Chattanooga) — горад на паўднёвым усходзе ЗША, штат Тэнесі, адміністрацыйны цэнтр акругі Гамільтан. Насельніцтва ў 2008 годзе складала 170 тысяч жыхароў (з прыгарадамі — 518 тысяч). Чатануга — чацвёрты па велічыні горад у Тэнесі (пасля Мемфіса, Нашвіла і Ноксвіла). Размешчаны ў паўднёва-ўсходнім Тэнесі на азёрах Чыкамога і Нікаджэк, якія з’яўляюцца часткай ракі Тэнесі.