Чатырыста ўдараў | |
---|---|
фр.: Les Quatre Cents Coups | |
Жанр | драматычны фільм[3] і крымінальны фільм[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Les Films du Carrosse[d] |
Працягласць | 99 ± 0 хв. |
Краіна | |
Мова | французская і англійская[1] |
Год | 4 мая 1959[2], 3 чэрвеня 1959[2] і 16 лістапада 1959[2] |
IMDb | ID 0053198 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чатырыста ўдараў (фр.: Les Quatre Cents Coups) — дэбютны поўнаметражны фільм Франсуа Труфо, шмат у чым аўтабіяграфічны. Адзін з першых і ключавых фільмаў французскай новай хвалі; прысвечаны памяці Андрэ Базена. У 1959 годзе атрымаў прыз Канскага кінафестывалю за лепшую рэжысуру, таксама была намінацыя на прэмію «Оскар» «За лепшы арыгінальны сцэнарый». Фільм трапляе ў спіс лепшых фільмаў усіх часоў паводле версіі выдання Sight & Sound і ў 250 лепшых фільмаў паводле версіі IMDb (223 месца).
Антуан Дуанэль (Жан-П’ер Леа) — складаны падлетак. Ён жыве ў цеснай кватэры са сваёй маці і айчымам. Настаўнікі лічаць яго вечным завадатарам непрыемнасцяў і часта караюць за кожную дробязь. У сям’і таксама не ўсё гладка: маці пагардліва і абыякава ставіцца да Антуана, а слабахарактарны айчым з галавой пагружаны ў працу, але больш-менш добразычлівы да яго.
Антуан разам са сваім лепшым сябрам Рэнэ пачынаюць прагульваць школу, наведваюць парк забаў і кінатэатры. Гуляючы па вуліцы з Рэнэ, Антуан заўважае, што яго маці цалуецца з іншым мужчынам, але не надае гэтаму значэння. Дома бацькі часта сварацца па дробязях, а пасля ад аднакласніка Антуана даведаюцца, што ён прагульваў школу. Прыйшоўшы ў клас, Антуан кажа настаўніку, што не змог прыйсці ўчора з-за раптоўнай смерці маці, настаўнік верыць яму. Але тым жа днём у школу прыходзяць бацькі і пачынаюць скандал. Антуан вырашае не вяртацца дадому і праводзіць усю ноч, гуляючы па Парыжы. На наступны дзень яго ўсё ж забіраюць бацькі. Маці спрабуе наладзіць кантакт з сынам, і ён пачынае старанна вучыцца. Ён піша сачыненне паводле Анарэ дэ Бальзака, але настаўнік абвінавачвае яго ў плагіяце і ставіць нездавальняючую адзнаку. Антуан, баючыся рэакцыі бацькоў, збягае з дому.
Ён пачынае жыць у свайго сябра Рэнэ. Праз некалькі дзён, каб здабыць грошай, Антуан вырашае выкрасці друкавальную машынку з офіса айчыма. Але прадаць яе не атрымоўваецца, таму Антуан вырашае вярнуць машынку ў офіс, але яго ловяць і аддаюць бацькам. Ноч юнак праводзіць у паліцэйскім участку. Бацькі прымаюць рашэнне аддаць яго ў папраўчую ўстанову. На прыёме ў псіхолага высвятляецца, што Антуан ненавідзіць сваю маці за тое, што яна была цяжарная ім яшчэ да замужжа і хацела зрабіць аборт, але яе адгаварыла бабуля. Праз некалькі тыдняў маці наведвае Антуана, і той заўважае, што ў яе з’явілася новае больш моднае адзенне. Як аказалася, пасля таго як хлопчыка адправілі ў інтэрнат, у іх наладзіліся справы з фінансамі, але што маці, што айчыму — пляваць на лёс Антуана. Праз некаторы час юнак здзяйсняе ўцёкі. Ён накіроўваецца да мора, якое заўсёды марыў убачыць. Фільм завяршаецца стоп-кадрам постаці Антуана, поўнага разгубленасці і безнадзейнасці.