Чога-Занбіль* | |
---|---|
Tchogha Zanbil** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Тып | культурны |
Крытэрыі | III, IV |
Спасылка | 1 |
Рэгіён*** | Азія |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1979 (3 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Чога-Занбіль (перс.: چغازنبيل) — археалагічны помнік у іранскай правінцыі Хузестан на месцы старажытнага эламскага горада Дур-Унташ. Чога-Занбіль знакаміты зікуратам, узведзеным каля 1250 г. да н. э.
Горад Дур-Унташ быў заснаваны валадаром Унташ-Напірышам, які кіраваў паміж 1275 г. да н. э. і 1240 г. да н. э. на невысокім засушлівым плато адносна не далёка ад Суз, тагачаснай сталіцы Элама. Ён павінен быў стаць галоўным сакральным цэнтрам краіны. Плошча горада складала каля 1 км². Ён быў абаронены 3 мурамі. Знешні быў даўжынёй 4 км. Відавочна, большасць насельніцтва складалі жрацы і служкі храмаў. Для абрашэння быў прарыты канал, дзе ўзровень вады ўздымаўся з дапамогай гідратэхнічных збудаванняў і вадасховішчаў. Горад быў славуты сваімі садамі.
Найважнейшай часткай сакральнага комплекса Чога-Занбіль з'яўляўся зікурат, прысвечаны багам Іншушынаку і Напірышы. Першапачаткова ён меў 105,2 м у даўжыню і 53 м у шырыню, складаўся з 5 паверхаў. Наверсе быў узведзены храм. У нашы дні вышыня зікурата не перавышае 24,75 м. Мяркуецца, што пры Унташ-Напірышы ён быў удвая вышэй. Тым не меней, зікурат лічыцца добра захаваным, найбуйнейшым за межамі Месапатаміі.
У 646 г. да н. э. Дур-Унташ быў захоплены і зруйнаваны асірыйскім валадаром Ашурбаніпалам.
Чога-Занбіль быў адкрыты і ўпершыню даследаваны французскім археолагам Раманам Гіршманам у 1951 г. Ён праводзіў даследаванні да 1961 г. Чога-Занбіль застаецца другім па важнасці археалагічным аб'ектам старажытнага Элама пасля Сузаў.
У 1970 г. Чога-Занбіль быў абвешчаны нацыянальным помнікам Ірана. У 1979 г. уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 113 рус. • англ. • фр. |