Чон У Ён (футбаліст, 1989)

Футбол
Чон У Ён
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 14 снежня 1989(1989-12-14)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства
Рост 186 см
Вага 78 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2013 Кіёта Санга‎[d] 65 (2)
2013   Джубіла Івата[d] 13 (0)
2014—2015 Вісэл Кобэ‎[d] 65 (3)
2016—2018 Чунцын Ліфань[d] 51 (3)
2018 Вісэл Кобэ‎[d] 12 (2)
2018—2023 Аль-Сад[d] 95 (3)
2023—0000 Аль-Халідж Сейхат[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чон У Ён (кар.: 정우영; нар. 14 снежня 1989 года, Ульсан, Паўднёвая Карэя) — паўднёвакарэйскі футбаліст, паўабаронца катарскага клуб «Аль-Сад» і нацыянальнай зборнай Рэспублікі Карэя.

Выхаванец універсітэта Кён Хі. Першым прафесійным клубам Чон У Ёна стаў японскі «Кіёта Санга», які выступаў у другім дывізіёне. Паўабаронца дэбютаваў у камандзе 5 сакавіка 2011 года ў матчы супраць «Міта Холіхок», замяніўшы на 65-й хвіліне сустрэчы Тайсуке Накамуру[2]. У матчы супраць «Гіфу», згуляным 3 ліпеня 2011 года паўднёвакарэйскі паўабаронца забіў першы гол у сваёй клубнай кар’еры[3].

У студзені 2013 года Чон У Ён перайшоў на правах арэнды ў клуб Джэй-лігі «Джубіла Івата». 2 сакавіка 2013 года абаронца ўпершыню згуляў за новы клуб (у матчы супраць «Нагоі Грампус») і аддаў галявы пас на Хірокі Ямаду.

У студзені 2014 года Чон перайшоў у клуб «Вісэл Кобэ», за які выступаў два сезоны. У студзені 2016 года перайшоў у кітайскі клуб «Чунцын Ліфань», з якім заключыў кантракт да канца 2018 года.

Чон У Ён у складзе алімпійскай зборнай Паўднёвай Карэі удзельнічаў у алімпійскім футбольным турніры 2012, дзе згуляў 1 матч (паўфінал супраць Бразіліі) і заваяваў разам з камандай бронзавыя медалі.

Клубная
Клуб Сезон Нацыянальны чэмпіянат Нацыянальныя кубкі Кантынентальныя кубкі Разам
Ліга Гульня Голы Гульня Голы Гульня Голы Гульня Голы
Сцяг Японіі Кіёта Санга 2011 J-Ліга-2 31 1 5 0 0 0 36 1
2012 J-Ліга-2 34 1 2 0 0 0 36 1
Усяго за « Кіёта Санга» 65 2 7 0 0 0 72 2
Сцяг Японіі Джубіла Івата 2013 J-Ліга 13 0 5 0 0 0 18 0
Сцяг Японіі Вісэл Кобэ 2014 J-Ліга 33 3 8 1 0 0 41 4
2015 J-Ліга 32 0 6 1 0 0 38 1
Усяго за «Шона Кобэ» 65 3 14 2 0 0 79 5
Сцяг Кітая Чунцын Ліфань 2016 Суперліга 0 0 0 0 0 0 0 0
Разам 143 5 26 2 0 0 169 7
  • Бронзавы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў (1): 2012

Зноскі

  1. Woo-young Jung // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Transfermarkt.de (ням.). — «Мито Холлихок» — «Киото Санга» 2:1. Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2012.
  3. Transfermarkt.de (ням.). — «Гифу» — «Киото Санга» 3:2. Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2012.