Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
16 ліпеня 1986[1][2][…] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Нігерыя Балгарыя |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 67 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Віхрэн | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 23 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Чыгозэ Удожы (англ.: Chigozie Udoji; нар. 16 ліпеня 1986, Лагас, Нігерыя) — нігерыйскі футбаліст, паўабаронца балгарскага клуба «Віхрэн» з Санданскага.
У маладым узросце трапіў у балгарскі клуб «Віхрэн» з горада Санданскі. Добрая гульня за гэты клуб прыцягнула ўвагу больш моцнага клуба — сафійскага ЦСКА, куды Удожы перайшоў у 2007 годзе. Разам з ЦСКА стаў чэмпіёнам Балгарыі. Усяго правёў у Балгарыі пяць гадоў, прыняў грамадзянства гэтай краіны.
У 2009 годзе пераехаў у чэмпіянат Грэцыі. Два гады гуляў за «Астэрас». Улетку 2011 года апынуўся ў чэмпіянаце Румыніі, але гэты этап у кар’еры апынуўся не вельмі паспяховым. Улетку 2012 года вярнуўся ў Грэцыю.
У сакавіку 2014 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[3]. У складзе мінскага клуба адразу замацаваўся ў асноўным складзе, стаў выступаць на пазіцыі правага або цэнтральнага атакуючага паўабаронцы. У выніку стаў адным з лідараў «Дынама», у сезоне 2014 забіў 7 галоў і аддаў 5 галявых перадач.
У лістападзе 2014 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[4]. У першай палове сезона 2015 нярэдка з’яўляўся на полі, толькі выходзячы на замену, але пазней вярнуў месца ў стартавым складзе. Выдатна правёў канец сезона, у апошніх шасці матчах чэмпіянату забіў 8 галоў, што дазволіла яму стаць найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце 2015.
У студзені 2016 года пакінуў «Дынама» па дамоўленасці бакоў[5]. Неўзабаве стаў іграком клуба «Цындаа Чжунэн» з другога кітайскага дывізіёна[6].
У 2017 годзе вярнуўся ў Еўропу, падпісаўшы кантракт з нарвежскім клубам «Лілестром». У студзені 2018 года перайшоў у грэчаскі «Платаніяс». У ліпені 2018 далучыўся да кіпрскага клуба «Эносіс», які выйшаў у Першы дывізіён. Сезон 2021/22 правёў у другім кіпрскім дывізіёне за «Ахіронас Ліяпетрыу», летам 2022 года далучыўся да англійскага клуба «Уэлінг Юнайтэд», аднак ужо ў кастрычніку перайшоў у балгарскі «Віхрэн», дзе пачынаў дарослую кар’еру.
Не маючы шанцаў трапіць у зборныя Нігерыі, у 2006 прыняў прапанову атрымаць балгарскае грамадзянства і выступаць за зборную гэтай краіны. Але, згуляў толькі ў адным матчы за моладзевую зборную Балгарыі (у 2007 годзе супраць Грэцыі, дзе забіў два мячы), пасля чаго адмовіўся ад выклікаў у зборную гэтай краіны[7].