Чылібуха, ірвотны арэх (Strychnos nux-vomica) — кветкавая расліна сямейства Лаганіевыя (Loganiaceae). Трапляецца ў трапічных лясах Азіі і Паўночнай Аўстраліі. Культывуецца ў тропіках Афрыкі.
Лістападнае дрэва вышынёй да 15 метраў. Лісце супраціўнае, авальнае, скурыстае, бліскучае. Кветкі дробныя, зеленавата-белыя, сабраныя ў парасонападобнае суквецце. Плод — ягадападобны з 2—8 цвёрдымі зярнятамі, ярка-аранжава-чырвоныя (т.зв.арэх), нагадвае памаранец.
Лекавая сыравіна — зерне, мае 2—3 % ядавітых алкалоідаў (пераважна бруцын і стрыхнін, якія ўваходзяць у склад стрэльнага яду курарэ). Выкарыстоўваецца ў медыцыне і ветэрынарыі.
Зноскі