Чындуін | |
---|---|
бірм. ချင်းတွင်းမြစ် | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | каля 1100 км |
Басейн | 114 000 км² |
Расход вады | больш за 4 000 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Hukawng Valley[d] |
• Месцазнаходжанне | горы Кумун |
• Каардынаты | 26°26′18″ пн. ш. 96°33′32″ у. д.HGЯO |
Вусце | Іравадзі |
• Каардынаты | 21°28′26″ пн. ш. 95°16′53″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Іравадзі → Андаманскае мора → Індыйскі акіян |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чындуі́н, Чындві́н (бірм.: ချင်းတွင်းမြစ်) — рака ў Паўднёва-Усходняй Азіі, на захадзе М’янмы, правы і самы вялікі прыток ракі Іравадзі (басейн Андаманскага мора).
Даўжыня ракі каля 1100 км. Плошча вадазборнага басейна каля 114 тыс. км² (частка басейна на тэрыторыі Індыі). Вытокі ракі на заходніх схілах гор Кумун. Цячэ пераважна ў напрамку з поўначы на поўдзень. У верхнім і сярэднім цячэнні працякае па звілістай даліне, ніжэй — у межах шырокай міжгорнай катлавіны, дзе частка вады выкарыстоўваецца на арашэнне. Рэжым мусонны з летнім разводдзем. Сярэдні расход вады больш за 4000 м³/с.
Суднаходная да вусця асноўнага прытока — ракі Ую (больш за 600 км), у засушлівы сезон — на 400 км. На Чындуіне знаходзіцца горад Маўн’юа.