Шматгадоваятравяністаякарэнішчавая расліна вышынёй 30—110[1] см. Сцябло прамое, чатырохграннае, апушанае на рэбрах. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, падоўжана-ланцэтнае, з зубчастым краем, апушанае. Ніжняе лісце на кароткіх чаранках, верхняе — сядзячае, сцяблоабдымнае. Кветкі фіялетава-пурпуровага колеру з цёмнымі і светлымі крапінамі на ніжняй губе, сабраныя ў коласападобныя суквецці. Плод — арэшак.
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі ва ўмераных і трапічных абласцях Еўразіі. Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт, мезатроф і эўтроф[7]. Расце на вільготных лугах, узлесках, балотах, у прыбярэжных хмызняках, па берагах вадаёмаў і як пустазелле. Цвіце ў чэрвені—верасні.