Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 30—70[2] см, з доўгім паўзучым карэнішчам, апушаная жорсткімі валаскамі. Валодае непрыемным пахам[2]. Сцябло прамое, у верхняй частцы ліпкае ад залозістых валаскоў. Лісце простае, суцэльнае, з гародчата-зубчастым краем, завостранай верхавінкай, апушанае. Ніжняе лісце яйцападобнай формы, на чаранках. Верхняе — больш выцягнутае, сэрцападобнай формы, сядзячае. Кветкі ў коласападобным суквецці, цёмна-пурпуровыя з белым малюнкам на ніжняй губе. Плод — гладкі арэшак цёмна-бурага колеру.