Чыянгмайскі ўніверсітэт | |
---|---|
Заснаваны | 1964 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | cmu.ac.th |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чыянгмайскі ўніверсітэт (тайск.: มหาวิทยาลัยเชียงใหม่, англ.: Chiang Mai University), скарочана มช. або CMU — дзяржаўны даследчы ўніверсітэт правінцыі Чыянгмай. Універсітэт, заснаваны ў 1964 годзе, стаў першым рэгіянальным універсітэтам Тайланда і першым універсітэтам, размешчаным на поўначы Тайланда.
Чыянгмайскі ўніверсітэт быў заснаваны па дзяржаўным плане развіцця рэгіянальнай адукацыі, прынятым у 1958 годзе. Галоўны кампус універсітэта, размешчаны на гарах Дойсутхеп, быў адкрыты 18 чэрвеня 1964 года.
Спачатку меў 3 факультэты — факультэт натуральных навук, гуманітарны факультэт і факультэт сацыяльных навук. Зараз Чыянгмайскі ўніверсітэт складаецца з 21 факультэта, 1 школы, 3 каледжаў і 3 інстытутаў, размешчаных на тэрыторыі 14,2 км², 4 кампусаў. У 2018 годзе вучылася больш за 35 000 навучэнцаў (каля 29 000 бакалаўраў, 5 000 магістрантаў, 250 ардынатараў і 1 400 аспірантаў). Студэнтам прапануюцца інтэрнаты, размешчаныя на тэрыторыі ўсіх кампусаў.