Чэмер свінцова-шэры (Helleborus lividus) — від двухдольных раслін роду чэмер (Helleborus) сямейства казяльцовыя (Ranunculaceae). Пад бягучай таксанамічнай назвай апісаны брытанскім батанікам Уільямам Айтанам у 1789 годзе[3][4].
Шматгадовая расліна вышынёй 45-60 см. Кветкі бледна-ружовага колеру. Цвіце з канца зімы па сярэдзіну вясны. Размнажаецца насеннем альбо вегетатыўна[5].
Расце ў паўцені. Аддае перавагу вільготным глебам, крэйдавым, суглінкавым альбо гліністым, з кіслотнай або нейтральнай рэакцыяй. Працягласць жыцця — 2-5 гадоў. Таксічны[6].
Эндэмік Балеарскіх астравоў (Іспанія)[7][8], які расце ў асноўным на астравах Мальёрка і Кабрэра. Самы вузкаарэальны з усіх відаў роду Чэмер[9].
Сінанімічныя назвы[3]:
- Helleborus lividus var. integrifolius DC.
- Helleborus trifolius nom. illeg. Mill.
- Helleborus trifolius var. integrifolius (DC.) Gürke
- Helleborus trifolius subsp. lividus (Aiton ex Curtis) Briq.
- Helleborus trifolius var. lividus (Aiton ex Curtis) Knoche
- Helleborus triphyllus Lam.
Зноскі